22:36 05.06.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Непаўналетнія ў Салігорску пачынаюць выходзіць з галадоўкі
21:15, 5 Июня |
13-гадовы Ільля Шыла спыніў галадаваць сёньня, 5 чэрвеня. Брат маладафронтаўца 15-гадовы Іван Шыла заявіў, што выйдзе з галадоўкі не пазьней за 7 чэрвеня. Сёньня дзевяціклясьнік Іван Шыла здаў другі за час галадоўкі дзяржаўны іспыт.
Для Івана Шылы, Максіма Сяменчыка і Сержука Пацкевіча пайшоў восьмы дзень галадоўкі. Разам у ёй бяруць удзел у Салігорску восем чалавек. Дзяніс Карноў далучыўся да акцыі 2 чэрвеня. Са словаў Дзяніса Карнова, маладафронтаўцы заклікаюць сваіх паплечнікаў весьці галадоўку эстафэтным чынам. Гэта значыць, што непаўналетнія й тыя, хто даўно галадаюць, прыпыняюць свой удзел у акцыі, а на іхнае месца заступаюць новыя ўдзельнікі. Дзяніс Карноў падкрэсьлівае, што маладафронтаўцы, якія плянуюць працягваць акцыю, зьбяруцца разам у Менску. “Мы пойдзем да канца — да шпіталю”, — заявіў Дзяніс Карноў.
Апроч сябраў незарэгістраванага “Маладога фронту” ў Салігорску цяпер галадуюць сябар Партыі БНФ Павал Батуеў і сябар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Лемеш, кожны адпаведна сёмы і шосты дзень. Патрабаваньні галадоўнікаў не зьмяніліся: вызваленьне палітзьняволеных, спыненьне перасьледу “Маладога фронту”, а таксама аднаўленьне на вучобе Максіма Сяменчыка, які адседзеў 10 сутак за ўдзел у намётавым лягеры на плошчы.
Обсудить новость на Форуме
1 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |