19:24 01.06.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
На галадоўку "Маладога фронту" адгукаюцца польскія СМІ і вядомыя палітыкі
18:06, 1 Июня | Аляксей Дзікавіцкі,
Вядомыя палякі, зьвязаныя зь беларускай справай, выказваюць салідарнасьць з маладафронтаўцамі, якія трымаюць галадоўку ў Беларусі. Сярод іх – віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч, які знаходзіцца цяпер у Бэрліне, і былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч.
Віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч у камуністычныя часы неаднойчы браў удзел у галадоўках пратэсту. Спадар Анышкевіч кажа, што ведае, як гэта цяжка і таму ўражаны мужнасьцю маладых беларусаў.
(Анышкевіч: ) “Галадоўка мае сэнс, бо так было ў Польшчы. Яшчэ перад 1980-м годам, калі ўлады пагадзіліся на рэгістрацыю “Салідарнасьці”, праз галадоўкі мы зьвярталі ўвагу польскай і міжнароднай грамадзкасьці на парушэньні правоў чалавека ў Польшчы, адсутнасьць дэмакратыі.
Потым мы выкарыстоўвалі гэтую форму пратэсту таксама ў часе ваеннага становішча ў нашай краіне. Я браў удзел у такіх галадоўках, ведаю што гэта вельмі цяжка і таму ўражаны мужнасьцю гэтых маладых людзей, якія пайшлі на такі адчайны крок.
Спадзяюся, што гэтая галадоўка скончыцца добра ў тым сэнсе, што калі і не закране сумленьне спадара Лукашэнкі, дык закране сумленьні шэрагу іншых людзей і ў Беларусі і ва ўсёй Эўропе”.
Між тым былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч тэлефанаваў сёньня ў Салігорск удзельнікам галадоўкі пратэсту і выказаў ім сваю салідарнасьць і падтрымку.
Спадар Машкевіч паведаміў Радыё Свабода, што заклікае ўсіх сваіх сяброў і знаёмых, каб тыя таксама накіроўвалі галадоўнікам лісты падтрымкі.
Між тым пра галадоўку актывістаў "Маладога фронту" ў Беларусі інфармуюць вядучыя польскія мэдыі – пра гэта пішуць найбуйнейшыя газэты, распавядаюць у выпусках навінаў найбольш папулярныя тэлеканалы.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
16 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |