23:01 14.12.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лесьбійцы супраць лесьбіянак
21:44, 14 Декабря |
Жыхары грэцкай выспы Лесбас не змаглі дабіцца судовай забароны на выкарыстаньне адной з арганізацый, што абараняе правы сэксуальных мяншыняў, тэрміну «лесьбійскі».
Пазоў ініцыяваў выдавец Дзімітрыу Ламброў. Ён мяркуе, што выкарыстаньне слова ў сэксуальным кантэксьце — для вызначэньня катэгорыі жанчын — парушае правы жыхароў выспы і дыскрэдытуе іх.
Паводле яго словаў, такая сытуацыя стварае праблемы ў штодзённым жыцьці жыхароў выспы Лесбас.
На высьпе — трэцяй паводле памераў у Грэцыі — пражывае каля 100 тыс. чалавек, выхадцамі з выспы лічаць сябе яшчэ 250 тыс. чалавек.
Аднак суд у Афінах палічыў довады пазоўшчыка не пераканаўчымі і пазоў адхілены Цяпер Дзімітрыу Ламброў давядзецца заплаціць 230 эўра судовых выдаткаў.
«Для лесьбіянак ва ўсім сьвеце гэта вельмі добрае і правільнае рашэньне» — кажа адвакат Саюзу геяў і лесьбіянак Грэцыі Васіліс Чырдарыс.
Тэрмін «Лесьбійскае каханьне» атрымала назву ад грэцкай выспы Лесьас, дзе, паводле легендаў нарадзілася старажытнагрэцкая паэтка Сапфо. Яе вершы, напісаныя ў 7 ст. да н.э., нярэдка усўпрымалі як усхваленьне аднаполага каханьня паміж жанчынамі.
Паводле Бі-Бі-Сі
На фота: Лесбас - адна з самых прыгожых выспаў Грэцыі
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |