20:31 05.12.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

За «Белсатам» будуць назіраць

19:01, 5 Декабря |

­Назіральная Рада пры тэлеканале «Белсат», аб якой летам бягучага года было столькі спрэчак, нарэшце сфарманая. Пра гэта прэс-службе ГА «БАЖ» паведаміў старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас.

Па словах спадара Коласа, ужо дасягнутая дамова аб супрацоўніцтве грамадскай Назіральнай Рады і кіраўніцтва тэлеканала «Белсат». Старшынём Назіральнай Рады абраны Генадзь Бураўкін.

Сварэннем грамадскай Назіральнай Рады займаліся Нацыянальны камітэт аб’яднаных дэмакратычных сіл і Рада беларускай інтэлігенцыі.

На думку спадара Бураўкіна, сябрам Рады давядзецца добра папрацаваць, каб прыйсці да агульнай высновы, якім павінен быць «Белсат».

«Думаю, што першая задача Рады заключаецца ў тым, каб вывучыць тое, што ўжо робіць тэлеканал, даследаваць яго аўдыторыю, творчы ўзровень і прафесіяналізм тых, хто працуе на „Белсаце“. Таксама будзем глядзець, наколькі інфармацыйны прадукт адпавядае беларускай рэчаіснасці», — адзначыў Генадзь Бураўкін у гутарцы з прэс-службай БАЖ.

Толькі пасля ўсебаковага вывучэння сітуацыі Назіральная Рада, у склад якой увойдзе да 15 вядомых асобаў з Беларусі (сярод іх Зінаіда Бандарэнка, Святлана Калінкіна, Уладзімір Колас, Юрый Хашчавацкі і іншыя), будзе даваць свае парады рэкамендацыйнага характару.

«У мяне пакуль што няма тэхнічнай магчымасці глядзець гэты тэлеканал, — заўважыў падчас гутаркі старшыня Назіральнай Рады, — таму цяжка даваць нейкія рэкамедацыі. Калі такая магчымасць з’явіцца, вось тады і будзем даваць парады, бо нам усім гэты незалежны тэлеканал вельмі і вельмі патрэбны».



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме