00:31 29.11.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Судзіць камунізм адмовіліся<BR><BR>Затое судзяць тых, хто супраць камунізму

22:32, 28 Ноября |

Вярхоўны суд Беларусі адмовіў актывістам арганізацыі "Малады фронт"  у правядзеньні судовага працэс унад камунізмам.  Афіцыйны ліст з Вярхоўнага суда атрымала Настасься Лойка. У ім гаворыцца, што такая крымінальная справа не трапляе ў кампэтэнцыю Вярхоўнага суда.

Пра гэта інфармацыйнаму агенцтву БелаПАН паведаміла прэс-сакратарка “Маладога фронту” Тацяна Шапуцька. Тымчасам і Насту, і Тацяну  выклікалі на Савет прафіляктыкі юрыдычнага факультэту Белдзяржунівэрсітэту, дзе вучацца дзяўчыны. Абедзьвюх затрымалі за тое, што 7 лістапада яны, сярод іншых маладзёнаў, трымалі  расьцяжку “Камунізм пад трыбунал”. За гэта яны атрымалі па 3 сутак арышту.

Гэтая справа, у адрозьненьне ад антыкамуністычнай, трапіла ў кампэтэнцыю беларускага суда. І ня толькі суда: Т.Шапуцька даведалася, што 7 лістапада, нягледзячы на выходны дзень, рэктарат БДУ наведалі супрацоўнікі КДБ – з прэтэнзіямі наконт таго, што ва ўнівэрсытэце кепска вядзецца выхаваўчая праца.

“Кадэбэшнікі лічаць сябе пераемнікамі той філязофіі жыцьця, якую прапаноўваў Дзяржынскі. Супрацоўнікі КДБ, безумоўна, імкнуліся зразумець, наколькі глыбока мы арыентуемся ў гэтай тэме і наколькі сьвядома будзем яе адстойваць. Яны ўвесь час паўтаралі — як вы можаце ісьці супраць камуністаў, калі мае дзяды ваявалі… Мы адказвалі, што ёсьць розьніца, што ёсьць асоба і ёсьць ідэалёгія, тая злачынная ідэалёгія, якая забівала мільёны людзей, калі ў Беларусі ў той час 60% насельніцтва было рэпрэсаванае. Мы будзем імкнуцца зноў і зноў уздымаць гэтую тэму”, – пракамэнтавала для радыё “Свабода” гэтую справу актывістка “Маладога фронта” Наста Палажанка.

З Настай Лойкай і Тацянай Шапуцькай ужо меў гутарку намесьнік дэкана, старшыня гэнага Савету прафіляктыкі Андрэй  Шыдлоўскі. Ён і паведаміў, што пасьля затрыманьня да рэктара БДУ прыехалі людзі з КДБ і з Лукашэнкавай Адміністрацыі, якія выказалі прэтэнзіі наконт выхаваўчай работы і таго, што студэнты нібыта “ганьбяць галоўную ВНУ краіны”. Выходзіць, тыя, што не зважаюць на злачынствы камунізму – ня ганьбяць, а, наадварот, узвышаюць?!

У заяве ж у Вярхоўны суд Настасься Лойка і Аляксей Янушэўскі пісалі: “Просім разгледзіць тыя злачынствы (забойствы, пазбаўленьні волі, катаваньні, пазбаўленьні маёмасьці і інш.), якія ўчынілі камуністычныя ўлады ў Беларусі па палітычных матывах. Каб не паўтарыць памылак мінуўшчыны, мы лічым неабходным хаця б цяпер, праз 70 гадоў, правесьці працэс, як калісьці правялі Нюрнбергскі працэс над фашызмам. Камуністычная ідэялёгія, злачынная па сваёй сутнасьці, зьнішчыла большую колькасьць сваіх грамадзян у СССР ды ў іншых краінах, як фашысты”.

Маладзёвыя актывісты зьбіраюцца падаць у Генпракуратуру заяву з просьбай распачаць крымінальную справу супраць камунізму паводле арт. 128 Крымінальнага кодэксу (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва). А пакуль яны маюць намер праводзіць пікеты і раздаваць інфармацыйныя бюлетэні , ды ладзіць іншыя акцыі ў розных гарадах Беларусі.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме