20:45 21.11.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Апазыцыя аналізуе вынікі выбараў
18:31, 21 Ноября | Уладзімер Глод,
Сёньня ў Вільні пачалася двухдзённая канфэрэнцыя беларускай дэмакратычнай апазыцыі і экспэртаў. Зарэгістраваліся каля 100 удзельнікаў. Упершыню пасьля кампаніі выбараў у Палату прадстаўнікоў апазыцыя сабралася ў такім шырокім складзе.
Сустаршыня Палітрады Аб’яднаных дэмсілаў Сяргей Калякін падкрэсьліў: нават паводле афіцыйных дадзеных, на апошніх парлямэнцкіх выбарах кожны шосты выбарнік галасаваў за кандыдатаў ад АДС. Насамрэч рэальны электарат дэмсілаў значна большы. І гэта, лічыць палітык, найлепшы адказ тым, хто дагэтуль цьвердзіць, што трэба было байкатаваць выбары.
Яшчэ адзін сустаршыня Палітрады, Анатоль Лябедзька, так кажа пра сёньняшнюю дыскусію:
“Гэта — слова экспэртаў, пазыцыя тых, хто ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі, і спроба ня столькі сказаць, хто вінаваты ў тым, што ня ўсё атрымалася, колькі спроба зрабіць аналіз і ўнесьці прапановы — з улікам таго, што гэта не апошняя выбарчая кампанія ў Беларусі”.
У якасьці экспэртаў сёньня выступалі палітоляг Аляксандар Класкоўскі, праваабаронца Алег Гулак, сацыёляг Аляксандар Сасноў, філёзаф Алесь Анціпенка ды іншыя.
Цікаўлюся ў спадара Лябедзькі, ці гучалі сёньня галасы тых, хто лічыць удзел у мінулых выбарах памылкай. У адказ чую:
“Гучалі такія заўвагі. Кола ўдзельнікаў дастаткова шырокае. Тут прысутнічаюць прадстаўнікі тых арганізацыяў і структураў, якія выступалі за байкот. У прыватнасьці, ад “Хартыі”, некаторых моладзевых арганізацыяў. Так што была мажлівасьць і гэтым людзям яшчэ раз даць сваё абгрунтаваньне кампаніі байкоту і патлумачыць, чаму яны лічаць, што яна пасьпяховая.
Аргумэнтаў за ўдзел у выбарах было значна больш. Сёньня гэта відавочна і гучала з вуснаў ня толькі палітыкаў, але і экспэртаў. Падчас дыскусіі быў такі падыход — бярэм шалі і кладзем на іх аргумэнты: станоўчыя і адмоўныя. І гэта правільны падыход. Таму і справаздача атрымалася ня толькі афарбаваная ў сьветлыя тоны, але і з крытыкай”.
А вось іншы удзельнік дыскусіі, журналіст Раман Якаўлеўскі, пакуль схіляецца да думкі, што пры такой стракатай канфігурацыі ўдзельнікаў канфэрэнцыі цяжка выходзіць на канкрэтныя вынікі:
“Я нічога новага тут яшчэ не пачуў. Пакуль ідзе толькі паўтор вядомага. Як і раней, бачу міжасабовыя, міжпартыйныя звадкі. Яны маюць месца і дагэтуль не спыняюцца. Гэта — сумна. Але што ў гэтым новага?!”
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |