19:16 20.11.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Палату лордаў трэба падпісаць на "СБ"
17:32, 20 Ноября | Аляксандар Класкоўскі,
У Беларусі няма карупцыі. Гэта заявіў y Лёндане… не, не Сідорскі, а лорд Скідэльскі.
18 лістапада ў Лёндане адкрыўся Беларускі інвэстыцыйны форум з удзелам прэм’ера Сідорскага. Злыя языкі апрыёры ахрысьцілі мерапрыемства піярам падчас фінансавай чумы. Адным з прамоўтэраў афіцыйнага Менску стаў на форуме лорд Скідэльскі.
Ён красамоўна рэклямаваў дасягненьні беларускай мадэлі. У прыватнасьці, зазначыў, што сёньня, калі «англа-амэрыканская мадэль капіталізму пад вялікім пытаньнем», курс Беларусі «на стабільнае паступовае разьвіцьцё пачынае сябе апраўдваць».
Лорд, аднак, яўна перастараўся. Ён так шчыраваў, што, як паведамляе Інтэрфакс-Захад, у ліку дасягненьняў беларускай улады назваў адсутнасьць у краіне карупцыі. (Амаль што клясыка: у СССР сэксу няма.)
І тут стала зразумела: лорд не глядзіць БТ і не чытае СБ. Бо дзяржаўныя мэдыі з размахам падалі беспрэцэдэнтную лупцоўку карупцыянэраў на нарадзе ў Лукашэнкі 13 лістапада. У нумары газэты Адміністрацыі ад 14 лістапада выкрывальная тэма заняла аж тры паласы!
Карацей, трэба тэрмінова ахапіць Палату лордаў падпіскай на беларускую дзяржаўную прэсу! І хай кожны вечар глядзяць «Панараму»!
Калі ж сур’ёзна, то лорд Скідэльскі як эканаміст мог бы пацікавіцца хаця б індэксам успрыманьня карупцыі паводле «Трэнспэрэнсі Інтэрнэшнл».
У сёлетнім рэйтынгу Беларусь на 151-м месцы са 180. На адной роўніцы з Лаосам, Эквадорам, Папуа — Новай Гвінэяй, Таджыкістанам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай ды Кот-д’Івуарам.
Між тым чатыры гады таму Беларусь займала 74-ы радок, а ў 2002-м мела і ўвогуле прыстойнае 36-е месца.
Карацей, ацаніце прагрэс ды сьмела вязіце вашы фунты! І паболей.
P.S. Лорд Робэрт Скідэльскі уваходзіць у раду дырэктараў расейскай карпарацыі «Сыстэма». Паводле "Коммерсанта", за гэта плацяць 325 000 даляраў на год. У «Сыстэме» кажуць, што хочуць выкарыстоўваць досьвед Скідэльскага «дзеля эканамічнай экспансіі». Во які каштоўны лорд!
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |