16:45 20.11.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Пушкін прывёў хуліганаў у царкву
13:39, 20 Ноября |
Пяцёра п’яных маладзёнаў збівалі вядомага мастака нагамі з-за беларускай мовы. А Пушкін аддаў іх на рукі Госпада.
Вядомага мастака Алеся Пушкіна збілі ў ягонай вёсцы Бобр увечары ў мінулую суботу, але вядома пра гэта стала толькі зараз. Вось што распавёў сам Пушкін у інтэрв’ю “Мы”:
- У суботу у 20.00 я пайшоў на аўтобусны прыпынак праводзіць свайго госця і сябру – паэта Міколу Маладзіка. У Міколы даўгія валасы, ведаеце ж, паэт. Я размаўляю на мове. Ну вось і прычапіліся пяцёра п’яных. Маладзіка абазвалі папом, мне задалі пытанне: “Ты что? Умнее всех, что ли?”. І распачалі бойку.
Паводле Пушкіна, маладзёнам па 21, 18 і 20 год, адзін з Барысава, астатнія – мясцовыя хлопцы. Адзін нават вучыцца ў школе міліцыі. Двое ўжо маюць за плячыма “хімію” за збіццё 55-гадовага вяскоўца.
- Я вырашыў прабівацца да крамы. Збівалі з ног, білі нагамі. 300 метраў прыйшлося прабівацца.
Мастак здолеў у краме выклікаць міліцыю – і хуліганы былі хутка затрыманыя.
- Адвезлі мяне, зняў пабоі. Але адразу я міліцыянтам заявіў, што мне не трэба нейкія заявы пісаць. Заўтра нядзеля – каб былі зранку ў царкве, адстаялі службу, спавядаліся, прычасціліся і пацалавалі крыж. Я сказаў міліцыянтам, што аддаю іх на рукі Госпада. Калі ж не – то буду тады караючай дзясніцай Госпада.
У 9.30, як кажа мастак, усе пяцёра былі “пастроены у царкве”.
- Я іх пастроіў па ступені граха: хто першы біў, хто лаяўся на мову, хто (адзін з іх) прасіў не чапаць мяне. Яны выканалі ўсе ўмовы, таму я напісаў заяву аб неўзбуджэнні крымінальнай справы. Асабістага выбачэння не хацеў, сатысфакцыю атрымаў у царкве.
Алесь Пушкін зараз адчувае сябе яшчэ кепска.
- Усё баліць. Баляць ныркі, рэбры, пячонка, пальцы. На правай руцэ, якой малюю для гэтай краіны, моцна пашкоджаны палец. Не веру, што ў нейкай іншай краіне, напрыклад, суседняй Польшчы, будуць збіваць мастака за тое, што ён размаўляе на сваёй мове. Вось ён – вынік выхавання ў нашых школах, у нашым грамадстве.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |