18:16 14.11.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Андрэй КЛIМАЎ: «Навошта вяртацца ў палiтыку, калi зараз апазiцыя ў Беларусi нiчога не вырашае?»

16:15, 14 Ноября | Алесь Сiвы,

Нядаўнi палiтзняволены Андрэй Клiмаў зараз займаецца ў Мiнску хатнiмi справамi i не збiраецца вяртацца ў палiтыку. Карэспандэнт "Народнай волi" вырашыў пацiкавiцца ў нядаўняга палiтвязня Андрэя КЛIМАВА, як ён зараз сябе пачувае i чым займаецца.

— Жыву цудоўна, — бадзёра адказаў ён. — Бо за дзесяць гадоў з часу майго першага арышту назбiралася столькi розных спраў, што, напэўна, да пенсii не аддам пазыкi сям’i. Тут у кватэры ўсё цячэ, усё паламалася, даводзiцца рамонтам займацца... Да таго ж дзецi, лiчыце, дарослымi сталi, трэба i iх праблемы вырашаць. Я ж за гэтай палiтыкай нават не ведаў, што такiя праблемы iснуюць. А зараз, дзякуючы Аляксандру Рыгоравiчу, я звярнуў увагу на сям’ю.

— Як ваша здароўе?

— Усё нармальна, пацiху прыходжу ў сябе. Думаў, што ўсё значна горш, але, дзякуй Богу, нiчога сур’ёзнага не аказалася. Хранiчныя лагерныя хваробы, стрэс… Але ж свабода ўсё лечыць.

— У палiтыку альбо грамадскае жыццё не збiраецеся вяртацца?

— Ды я ж прысудам, дзе на мяне рэцыдыў павесiлi, i так ужо прапiсаны ў палiтыцы на ўсё жыццё. А актыўна займацца палiтыкай цi грамадскай дзейнасцю… Якi сэнс, калi ў нас зараз няма падставы займацца такой дзейнасцю? Зараз усё ў руках Еўрасаюза, якi выказаў сваю пазiцыю па выбарах i зараз працягвае дыялог, нармалiзацыю адносiн i ўплыў на сiтуацыю ў Беларусi. А калi Еўрасаюз выказаўся, што разбярэцца тут без апазiцыi, то сцяг iм у рукi.

— Вы неяк пасля выхаду з турмы сказалi, што прэзентуеце сваю новую кнiгу…

— Кнiга i на самай справе падрыхтавана, але не завершана. Ды i не думаю, што зараз прыспеў час яе выдаваць. Навошта выпускаць кнiгу аб паходжаннях апазiцыйнага палiтыка? Каму гэта зараз цiкава? Праўда, я — аптымiст. Веру, што можа надыдуць тыя часы, калi мой твор i будзе каму-небудзь цiкавы.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме