19:30 13.11.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
"Свабоду Баразенку!" у Беластоку
17:21, 13 Ноября |
"Свабоду Баразенку"- пад такім лозунгам каля дзесятка чалавек пікетавалі сёння ля будынку беларускага консульства ў Беластоку.

Пікетоўцы - гэта галоўным чынам студэнты з Беларусі, што вучацца ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага.
Сярод пікетоўцаў Аляксей Трубкін, які распавёў, што некалькі хвілінаў пасля пачатку пікета да маладзёнаў выйшаў генеральны консул Міхаіл Аляксейчык і запрасіў на размову, каб высвятліць патрабаванні пікетоўшчыкаў.

"Размова з консулам працягвалася поўгадзіны" - сказаў Аляксей Трубкін.

Нагадаем, што Аляксандр Баразенка - апошні фігурант так званай «справы 14-ці» паводле якой былі асуджаныя моладзевыя актывісты, якія бралі ўдзел у вулічнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня сёлета. І ягоная справа ўжо перададзена ў суд. З 27-га кастрычніка ён знаходзіцца у менскім следчым ізалятары. З пратэстам супраць арышту Баразенкі выступaу праваабарончы цэнтр “Вясна”, праходзілі вулічныя акцыі пратэсту і Пінску, Берасці і Менску.
Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |