00:15 12.11.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лукашэнка хоча пачаць дыялёг з ЗША
17:37, 11 Ноября |
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка выказаў зацікаўленасьць у наладжваньні дыялёгу з ЗША. Таксама ў інтэрвію амэрыканскай газэце “The Wall Street Journal” ён даў парады прэзыдэнту ЗША.
“Усё залежыць ад Амэрыкі. Калі Амэрыка зацікаўлена ў разьвіцьці з намі стасункаў без выбудоўваньня нейкіх дадатковых бар’ераў і папярэдніх умоваў, то мы сур’ёзна ў гэтым пляне прасунемся. І амэрыканцы будуць задаволеныя супрацоўніцтвам зь Беларусьсю.
Мы павінны вярнуцца да таго этапу, якасьці, якія былі да крызісу, і мы павінны пачаць дыялёг”, — заявіў А.Лукашэнка.
Гаворачы пра прэзыдэнта ЗША Б.Абаму, А.Лукашэнка сказаў, што гэта “новы, малады, адукаваны, незашораны чалавек, больш хуткі і энэргічны чалавек, які зможа больш рэальна паглядзець на сусьветную рэчаіснасьць”.
Ён параіў Бараку Абаму выконваць перадвыбарчыя абяцаньні:
“Калі ён хоць у чым-небудзь адыдзе ад абяцаньняў, значыць, ён палітычны банкрут, — сказаў А.Лукашэнка. — Паабяцаў — выконвай. Калі сёньня нешта не атрымалася, то ідзі і тлумач, чаму гэта не атрымалася і калі ты гэта зробіш заўтра. Ён павінен быць чалавекам слова і справы”.
Таксама Аляксандар Лукашэнка заявіў, што беларускі бок падтрымае Расею ў яе “адэкватных дзеяньнях” у адказ на разьмяшчэньне амэрыканскіх проціракет у Эўропе.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |