19:30 11.11.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Уладзіміра Арлова перавялі з рэанімацыі ў аддзяленне кардыялогіі
17:20, 11 Ноября |
Пасля аперацыі на сэрцы пісьменнік Уладзімір Арлоў пераведзены з рэанімацыі ў аддзяленне кардыялогіі. Пра гэта паведаміў загадчык аддзялення рэанімацыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" (Мінск) Дзмітрый Раманоўскі.
Паводле яго слоў, 6 лістапада пісьменнік быў прааперыраваны ў сувязі са звужэннем артэрый і дробнаачаговым інфарктам. Пасля таго як стэноз быў ліквідаваны, Арлова змясцілі ў аддзяленне рэанімацыі, а 10 лістапада перавялі ў кардыялагічнае аддзяленне цэнтра. Потым пісьменнік пройдзе курс аднаўлення ў рэабілітацыйным аддзяленні цэнтра.
У інтэрв’ю БелаПАН Арлоў сказаў, што "вельмі расчулены" вялікай колькасцю тэлефонных званкоў сваіх сяброў і прыхільнікаў таленту, якія занепакоены станам яго здароўя. Пісьменнік паведаміў, што, нягледзячы на забарону ўрачоў, спрабуе чытаць і пісаць, бо адчувае сябе нядрэнна.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |