16:00 08.11.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У турме на Акрэсьціна — зноў “палітычныя” <BR><BR>Арыштавалі за заклік “Камунізм пад трыбунал!”
14:01, 8 Ноября | Любоў Лунёва,
У дзень афіцыйнага сьвята камуністы ды іхнія прыхільнікі ўскладалі кветкі да помніка Леніну. Прадстаўнікі “Эўрапейскай кааліцыі” і аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі маліліся ў царкве за ахвяраў кастрычніцкага перавароту 1917 году і грамадзянскай вайны. Тым часам спэцназаўцы затрымалі актывістаў “Маладога фронту” насупраць КДБ з расьцяжкай “Камунізм пад трыбунал”.
Затрыманыя актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Наста Палажанка, Тацяна Шапуцька, Наста Лойка, Аляксей Янушэўскі і Антон Русін знаходзяцца ў турме на вуліцы Акрэсьціна. Спэцназаўцы затрымалі іх разам зь непаўналетнімі сябрамі за пікет насупраць будынку КДБ. Актывісты разгарнулі расьцяжку “Камунізм пад трыбунал!” каля помніка Фэліксу Дзяржынскаму.
Спачатку іх трымалі ў аддзеле міліцыі на вуліцы Карла Маркса, але потым міліцыянтам прыйшоў загад адвезьці ўсіх ва ўпраўленьне ўнутраных спраў Ленінскага раёну. Там непаўналетніх адпусьцілі, а на трох дзяўчат і двух хлопцаў склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Трое сутак да суду яны правядуць у камэры.
Першапачаткова маладафронтаўцы хацелі правесьці пікет каля помніка Леніну, але там ад 9 раніцы было наладжанае патруляваньне.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |