16:00 08.11.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Бел-чырвона-белы сьцяг супраць бальшавіцкага перавароту
13:57, 8 Ноября | Вячаслаў Ракіцкі,
Клецкі актывіст Сяргей Панамароў 7-га лістапада зноў вывесіў над сваёй сядзібай бел-чырвона-белы сьцяг.
У інтэрвію “Свабодзе” ён заявіў, што ня лічыць 7-га лістапада сьвятам. Таму ў процівагу чырвоным лёзунгам ды, як сам кажа, сьцягу з колерам “пажару над балотам” ён узьняў сымбаль незалежнай Беларусі:
“Мой сьцяг двухмэтровы, ён узвышаецца над двума дахамі, якія таксама пафарбаваныя ў бел-чырвона-белы колер”.
Са словаў суразмоўцы, Клецак да свайго сьвята тутэйшая ўлада рыхтавала тры папярэднія дні рукамі дзяцей:
— Напярэдадні "сьвята" быў сыры дажджлівы дзень. Дзеці былі па калена мокрыя. Граблямі цягалі горы лісьця. Калі я пачаў фатаграфаваць, то настаўнікі сварыліся, але ўцякалі самі ад аб’ектыву. Вось такі тут быў маразм у падрыхтоўцы да, як я вызначаю, чорнага дня ў гісторыі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |