19:45 02.11.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Дзяды ў Мінску
18:37, 2 Ноября | Барыс Гарэцкі,
Ва ўрочышчы Курапаты на паўночным усходзе беларускай сталіцы адбыўся жалобны мітынг, прысвечаны памяці продкаў, які сёння адзначаецца ў Беларусі.
У мітынгу прынялі ўдзел каля 1.500 чалавек. Гэта тыя, хто рушыў калонамі ад Гадзіннікавага заводу і сталічных Усходніх могілак. Падчас мітынгу ў Курапатах выступілі намеснік старшыні КХП-БНФ «Адраджэнне» Юрась Беленькі, а таксама ягоны намеснік Валеры Буйвал, які зачытаў ліст ад старшыні КХП-БНФ «Адраджэнне» Зянона Пазьняка. У часе мерапрыемства ўдзельнікі акцыі асудзілі сталінскія рэпрэсіі, якія адбываліся ў канцы 30-х гадоў мінулага стагодззя, і заклікалі пільна трымацца нацыянальных каштоўнасцей дзеля таго, каб гісторыя мінулага стагодззя не паўтарылася ў будучыні. Апроч гэтага, удзельнікі жалобнага мітынгу ў часе акцыі ўсталявалі ў Курапатскім урочышчы некалькі дзесяткаў крыжоў.
Адносна сілавых органаў, то некалькі дзесяткаў прадстаўнікоў міліцыі і КДБ у цывільнім прысутнічалі ва ўрочышчы, аднак ніякіх перашкодаў, ніякага ўплыву яны на ўдзельнікаў мерапрыемства не рабілі, толькі фільмавалі і фатаграфавалі ўсё, што адбывалася.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |