01:45 15.10.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Улады абвінавацілі АГП у недэмакратызме
23:43, 14 Октября |
Міністэрства юстыцыі даслала ліст на адрас Нацыянальнага камітэту АГП. Прадметам увагі зрабіліся паводзіны старшыні партыі Анатоля Лябедзькі.
Спасылаючыся на некаторыя публікацыі (на «Белорусских новостях», радыё «Свабода» і на нашым сайце www.ucpb.org), Міністэрства юстыцыі наракае на дзеянні Анатоля Лябедзькі: як гэта ён выйшаў на Кастрычніцкую плошчу, каб пратэставаць з нагоды фальсіфікацыяў на «парламенцкіх выбарах».
Міністэрства юстыцыі нагадала, што ў апаведнасці з заканадаўствам «асоба, якая выступае ад імя юрыдычнай асобы, павінна дзейнічаць добрасумленна і разумна».
На гэтай падставе начальнік Упраўлення грамадскіх аб’яднанняў А.Сліжэўскі, які падпісаў ліст, выказвае меркаванне, што АГП у сваёй дзейнасці не выконвае «прынцыпы дэмакратызму і законнасці».
Да таго ж гаворка ў лісце ідзе пра «так званую “Палітраду АДС”».
«Я насамрэч заклікаў 28 верасня выходзіць на акцыю пратэста, – кажа старшыня АГП Анатоль Лябедзька. – Але пры чым тут Аб’яднаная грамадзянская партыя? Што ж да АДС, дык, калі ў Міністэрства юстыцыі маецца заклапочанасць лёсам кааліцыі, няхай гэтае ведамства зробіць прапанову палітычным партыям афіцыйна яе зарэгістраваць. Такі падыход якраз і будзе адпавядаць прынцыпам дэмакратызму і законнасці».
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |