16:30 09.10.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Фінькевіч выйшаў з “Маладога фронту”
14:46, 9 Октября |
Адзін з лідэраў “Маладога фронту” Артур Фінькевіч заявіў аб выхадзе з арганізацыі.
“Зважаючы на апошнія падзеі, якія асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі, а таксама ў кулуарах і ў дэмакратычных асяродках, лічу, што існуючы канфлікт у "Маладым фронце" можна спыніць толькі сур’ёзным і прынцыповым рашэннем аднаго з бакоў”, — патлумачыў свой учынак Артур Фінькевіч у распаўсюджанай заяве.
Паводле словаў маладзёвага актывіста, ён робіць гэта “дзеля захаваньня “Маладога фронту”. Ён упэўнены, што гэты крок дасць магчымасць знікнуць канфлікту, які ўзнік у арганізацыі, “самому па сабе”.
“Я ніколі не быў за агалошанне тых унутраных праблемаў, што існавалі ў арганізацыі, я проста быў вымушаны гуляць па тых правілах, якія прапанаваў другі бок, — адзначыў ён. — Спадзяюся, што ўнутраны канфлікт скончаны, але ён дазволіць тым людзям, якія надалей будуць кіраваць “Маладым фронтам”, зрабіць правільныя высновы і захаваць “Малады фронт” моцным, адзіным і дэмакратычным”.
- 09.10.2008 -
- 26.10.2007 -
- 12.02.2008 -
- 15.08.2008 -
- 28.12.2007 -
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме