18:15 07.10.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Зміцер Дашкевіч:<br>Заява аб прыпыненні паўнамоцтваў кіраўніцтва “МФ” — хлусня
15:43, 7 Октября |
«Заява аб тым, што 25 абласных і рэгіянальных кіраўнікоў “Маладога фронту” прыпыняюць паўнамоцтвы кіраўніцтва арганізацыі, ёсць хлуснёй», — сказаў сайту ucpb.org кіраўнік “МФ” Зміцер Дашкевіч.
Нагадаем, што агенцтва БелаПАН паведаміла аб тым, што кіраўнікі абласных і раённых структураў “Маладога фронту” заявілі аб спыненні паўнамоцтваў Змітра Дашкевіча на пасадзе старшыні. БелаПАН спаслаўся на заяву, пад якой падпісаліся «25 кіраўнікоў рэгіянальных арганізацый “МФ”».
Паводле словаў Змітра Дашкевіча, з гэтых 25 чалавек непасрэдна кіраўнікамі рэгіянальных арганізацый з’яўляюцца «не больш трох-пяці».
«Усе астатнія — гэта актывісты, а не кіраўнікі структураў, за якіх іх выдаюць, і якіх можна падпісаць і 500 чалавек пад нейкім зваротам, — адзначыў старшыня "МФ". — Яны, безумоўна, могуць выказваць падтрымку Артуру, гаварыць, што не згодны з рашэннем аб зняцці яго з пасады намесніка старшыні. Але гэта ёсць рашэнне кіраўнічага органу — Сойму. І толькі Сойм як вышэйшы кіраўнічы орган паміж з’ездамі можа прымаць рашэнне па спыненні паўнамоцтваў альбо выключэнні пэўнага сябра “Маладога фронту”. І таму нават калі б гэты людзі сапраўды кіравалі структурамі, то яны б не мелі ніякага юрыдычнага права, паводле статуту “Маладога фронту”, прыпыняць сяброўства любога сябра арганізацыі “МФ”».
- 15.08.2008 -
- 07.10.2008 -
- 28.11.2006 -
- 28.07.2005 -
- 13.09.2005 -
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме