11:16 18.09.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Як будзе абараняць “правы і свабоды грамадзян” суддзя Самасейка?

10:11, 18 Сентября |

Кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па Старавіленскай выбарчай акрузе №105 Менска балатуецца Мікалай Леанідавіч Самасейка. З каляровага агітацыйнага плакату, якімі рупліва аздобленыя шматлікія пад’езды дамоў, на выбаршчыкаў глядзіць бадзёры перспектыўны суддзя суду Цэнтральнага раёна Менска.

Акрамя здымка плакат змяшчае бліскучую біяграфію кандыдата і ягоныя праграмныя тэзісы. Працытуем адзін з іх: “Адстойваць і абараняць правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян”.

 Каб ведаць, якім чынам будучы дэпутат будзе іх “абараняць”, прывядзем наступныя лічбы. Толькі сёлета Мікалай Самасейка, абараняючы “законныя інтарэсы грамадзян”, пакараў у адміністрацыйным парадку 8 дэмакратычных актывістаў. Прычым толькі за тое, што яны прынялі ўдзел у студзенскім мітынгу прадпрымальнікаў.

Вось некалькі характэрных “спраў” кандыдата. Барацьбіт “за правы і свабоды” пакараў арыштам на 20 сутак затрыманую ў Мінску падчас мітынгу прадпрымальнікаў і зьбітую амонаўцамі ў аўтазаку падчас дастаўкі ў Цэнтральны РАУС Тацяну Цішкевіч. У той жа час, у студзені 2008 года, па ягоных прысудах былі арыштаваны або пакараны грашовымі штрафамі Міхась Пашкевіч, Алесь Круткін, Мікалай Дземідзенка, Андрэй Шарэнда, Арсен Пахомаў, Аліна Гладкая. Такая вось нястомная дзейнасьць на ніве правасуддзя. Каментары, як кажуць, залішнія.

Застаецца толькі нагадаць перадвыбарчы лозунг кандыдата: “Галасуючы за Самасейка М.Л. – Вы галасуеце за стабільнасць, законнасць і дабрабыт!”



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме