22:30 16.09.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Казуліна запрасілі, але не пусцілі

20:00, 16 Сентября |

Ніхто з беларускіх прадстаўнікоў на паседжанні Рады Еўразвязу не прысутнічаў. Кіраўнік МЗС Мартынаў, пакуль застаўся ў Менску. У Брусель запрасілі Аляксандра Казуліна. Запрасілі, аднак на паседжанне Рады Еўразвязу не пусцілі. Прычыны гэткіх паводзінаў пакуль невядомыя. А вось як гэта тлумачыць “Аб’ектыву” сам Аляксандр Казулін:

“Я не браў удзелу ў паседжанні міністраў замежных справаў. Улады Беларусі, калі даведаліся, што я буду сустракацца з Радаю Міністраў замежных справаў, праз свае дыпламатычныя каналы зрабілі ўсе магчымае, каб гэтай сустрэчы не адбылося. Я атрымаў пацверджанне, што буду сустракацца з міністрамі замежных справаў – сябрамі Беларусі, але сустрэчы не адбылося. Калі Лукашэнка робіць нейкія пазітыўныя заявы і сігналы ў бок Еўразвязу, то цяпер яны спалохаліся, што сустрэча са мною можа гэтаму перашкодзіць”.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме