14:15 09.09.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Наваградак: Суд над Юрыем Істоміным адкладзены ці адменены?
12:51, 9 Сентября |
Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП атрымаў афіцыйны адказ з Наваградскага суду за подпісам старшыні раённага суду Васіля Аляхновіча. У ім Істоміна інфармуюць пра тое, што на падставе пастановы ад 1 верасня 2008 году справа пра адміністратыўнае правапарушэнне ў дачыненні да яго вернутая пракурору Наваградскага раёну “для устранения недостатков”.
У сувязі з гэтым суддзя адмяніў выклік Юрыя Істоміна і сведкаў ў Наваградак на суд, які меўся адбыцца 9 верасня.
Нагадаем, што Юрый Істомін разам з групай аднапартыйцаў быў затрыманы ў Наваградку у апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты, у выніку чаго палітык не меў фізічнай магчымасці зарэгістраваць і здаць падпісныя лісты ў акруговую камісію. Пазней супраць Юрыя Істоміна быў складзены пратакол за нібыта адміністратыўнае правапарушэнне – датэрміновую перадвыбарчую агітацыю.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |