12:45 02.09.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
уПШЯЖЁЪМЯЙЁ БШАЮП бЁРЮКЪ пШЛЮЬЩ ЯЙЮЦЮ
09:41, 2 Сентября | Аляксандр Тамковіч
Даведка:
Віталь Рымашэўскі нарадзіўся 3 сакавіка 1975 года ў Бабруйску. Бацька – будаўнік, маці – інжынер па транспарту. Скончыў сярэднюю школу і паступіў на будаўнічы факультэт Беларускай Дзяржаўнай палітэхнічнай акадэміі. Пасля сканчэння вучобы працаваў у розных структурах, пераважна ў галіне маркетынгу.
Жанаты.
З 1996 года займаецца палітыкай. Адзін з заснавальнікаў “Маладогу фронту”.
З 2006 года сустаршыня аргкамітэту па стварэнню партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.
— І што гэта будзе за партыя?
— Мы ўпэўнены, што сучаснае хрысціянства народзіць у Беларусі новы грамадскі рух – хрысціянска-дэмакратычны. І партыю мы бачым толькі як ядро, адну са складовых частак гэтага руху.Відавочна, што Беларусь патрабуе новай палітычнай сілы, якая бы прынесла сюды не толькі праект новага палітычнага ладу, але і праект новай палітычнай культуры. Прынамсі, менавіта ў гэтым наша пакліканне і наш, калі хочаце, дэвіз на дзейнасць. Мы спадзяемся, што хрысціяне, якія прыйдуць зараз у палітыку, дадуць узор гэтай новай палітычнай культуры.
Тыя хто займаецца палітыкай, і асабліва выбарамі, людзі спрактыкаваныя, разумеюць, што часцей за ўсё галасуюць за чалавека. Патрабаванні, якія яны чакаюць, можна сфармуліраваць як нейкі стандарты набор — прафэсійнасць, сумленнасць, каб чалавек ніколі не хлусіў і быў прыстойных маральна-этычных паводзінаў. Як праваслаўны веруючы, я ведаю, што тым, хто не жыве царквой, вельмі складана такімі быць.
— Наколькі рэлігійныя прынцыпы сумяшчальныя з палітыкай? У нас прынятае іх нейкім чынам падзяляць.
— Любы святар з любой (праваслаўная, каталіцкай, пратэстанцкай) царквы пацвердзіць тыя словы, якія я зараз скажу. Хрысціянства ў нейкім сэнсе гэта не рэлігія. Хрысціянства – гэта жыццё. Чалавек у нармальным выпадку, калі ён хрысціянін не можа падзяляць сваё жыццё на бізнэс, царкву, дом, палітыку і г.д. Інакш вера ператварыцца ў культ. Гэта не магія, не карты Таро. Гэта жыццё. Калі чалавек веруючы, то ён павінен паводзіць сябе як веруючы ва ўсім. У тым ліку і ў палітыцы. Гэта адна са сфераў чалавечага жыцця.
Хрысціяне, безумоўна, павінны займацца палітыкай, і на Захадзе безліч гэтаму прыкладаў. Можна сказаць, што хрысціянская дэмакратыя пасля другой Сусветнай вайны адрадзіла Еўропу, а хрысціянскія дэмакраты стварылі яе сучасны твар. У назве многіх партый ёсць гэтыя словы, а ў Нямеччыне хрысціянскія дэмакраты зараз пры ўладзе і за іх галасуюць ужо традыцыйна.
Калі ў чалавека ёсць пакліканне займацца палітыкай, то ён проста павінен ёй займацца, служыць на тым месцы, дзе прызначыць Бог.
— Чуў, што вы займаліся бізнэсам?
— Так. І шмат разоў хацеў адкрыць тут, у Беларусі, сваю справу. Адразу пасля палітэху займаўся шмат чым, у тым ліку і аўтабізнэсам, які быў звязаны з Еўропай. Працаваў у адным сумесным прадпрыемстве загадчыкам тэхнічнага адзела.
Але я заўсёды меў праблемы на працы, звязаныя з палітыкай. Асабліва гэта тычылася дзяржаўных структур. У мяне былі добрыя стасункі з дырэктарамі і, калі пачыналіся выбары, яны мяне проста прасілі часова сысці.
І аднойчы зразумеў, што ў сённяшняй Беларусі, паралельна займацца палітыкай і бізнэсам немагчыма. А зараз гэта для мяне галоўнае. Таму вымушаны працаваць за мяжой. Сёння я — галоўны эканаміст адной маскоўскай фірмы. Да рэчы, мае абавязкі непасрэдна звязаны са стварэннем тут менавіта хрысціянска-дэмакратычнай партыі. Мы спрабуем сабраць разам людзей, якія маюць эканамічную адукацыю, займаюцца бізнэсам альбо займаюць нейкія пасады ў дзяржаўных структурах. Гэтая група людзей будзе займацца распрацоўкай праграм эканамічных рэформ для Беларусі. Мы пачалі работу ў бягучым годзе, і праз год плануем стварыць хрысціянскі навукова-даследчы эканамічны інстытут.
Зараз у Беларусі вельмі шмат таленавітых, маладых людзей – бізнесоўцаў, мэнеджэраў, эканамістаў, не задаволеных рэжымам і існуючай сітуацыяй, але яны, на жаль, не ў апазіцыі. І гэта зразумела – сёння адкрыта супрацьстаяць уладзе вельмі цяжка.Асабліва тым, хто займаецца бізнэсам. Мы хочам прыцягнуць гэтых людзей да распрацоўкі праграм эканамічных рэформ Пры чым, гэта будуць не тэарэтыкі, хоць у іх і ёсць эканамічная адукацыя, а практыкі., тыя хто непасрэдна займаецца бізнэсам, альбо займае высокія пасады.
Мая праца сёння, звязана менавіта з гэтым.
— Можа не патрэбна бізнэсменам палітыка? У адрозненне ад іншых ім ёсць, што страціць...
— Павінен адзначыць, што зацікаўленасць да сённяшняй палітыкі, выбарчых кампаніяў у большасці бізнесменаў вельмі нізкая. Хаця пры ўмове, што ў нас былі б дэмакратычныя, сумленныя выбары, сітуацыя была бы зусім іншай. Ведаю некалькіх людзей, якія мне адкрыта казалі: калі б былі рэальныя шансы прайсці ў парламент, мы гатовыя ўкладваць грошы ў тваю ці кагосьці іншага выбарчую кампанію. У прынцыпе, бізнэс прызнае вартасць улады у магчымасці вырашэння праз уладу пытанняў, важных дзеля бізнэса. Аднак яны абсалютна не вераць, што легальным шляхам, можна нешта зменіць. Слушнае перакананне, бо ў нашых умовах трапіць у беларускі парламент незалежным кандыдатам немагчыма ўвогуле.
Канешне, есць “свае” бізнэсмены, якія праходзяць у Палату прадстаўнікоў без праблем. Іх прозвішчы добра вядомыя. Аднак гэтых людзей на сто адсоткаў нельга назваць незалежнымі палітыкамі.
Прыналежнасць да ПП прыдае кожнаму чалавеку дадатковы статус, таму ад яго ніхто б не адмовіўся, але сумленна туды трапіць немагчыма.
Хачу таксама дадаць, што сярод сяброў аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ёсць бізнесоўцы, якія адкрыта выказваюць да нас свае сімпатыі.
— І не баяцца?
— Не толькі не баяцца, але на мінулых выбарах у Палату прадстаўнікоў яны нават балатаваліся. І на самой справе перамаглі, аднак ніхто з іх у ПП не трапіў. Гэта было вялікае расчараванне, за якім у некаторых з іх пачаліся і праблемы з бізнэсам.
—Тады такое пытанне. Навошта людзі лезуць туды, дзе абавязкова атрымаюць удар па носе? Аб гэтым неаднаразова казаў і сам Лукашэнка.
— Тут права на выбар мае кожны. Некаторыя яшчэ да гэтага часу спадзяюцца, што калі яны не будуць ісці ў палітыку, не будуць і атрымліваць па носе. Аднак многія даўно зразумелі і іншае – удары будуць незалежна ад палітычных прыярытэтаў.
У нас, у Беларусі, амаль ніхто ў палітыкай па добрай воле не займаецца. І тыя ж самыя прадпрымальнікі, якія выйшлі ўзімку на плошчу, не выключэнне. Нельга сказаць, што яны былі адной з самых актыўных палітычных сілаў. Проста яны заміналі пэўным эканамічным кланам. Таму іх і вырашылі ліквідаваць, як клас. Пратэсты ўлада справакавала сама. Прадпрымальнікі выйшлі на плошчу па эканамічным, а не палітычным прычынам.
Тое ж самае можна сказаць і пра хрысціянскія канфесіі. Так, улады кажуць, што царква не павінна займацца палітыкай і ніхто яе чапаць не будзе. Хлусня. Пратэстанты і каталікі могуць пацвердзіць, што гэта не так. Перманетная высылка ксянзоў, закрыццё цэркваў, немагчымасць працаваць з вернікамі. Людзі адчулі, што іншага выйсця проста няма., вырашылі бараніць свае інтарэсы ў тым ліку і палітычным чынам. Таму рэпрэсіі з боку ўлады становяцца каталізатарам палітызацыі грамадства.
Зноў-такі, што датычыцца прадпрымальнікаў, то не памылюся, калі скажу: дзевяноста адсотках з іх гатовы патрымаць новыя палітычная сілы. Не таму што яны палітызаваныя, а таму што ўмовы іх працы такія, што падатковая інспекцыя практычна без падставаў у офісы і правераць фірмы, кожны з іх “задушаны” падаткамі і трымаецца “на валаску”, не можа нармальна існаваць. Многіх гэта ўжо “дастала”.
Думаю, сёння ўсе зразумелі, што нават блізкасць да ўласных структур, адміністрацыі, Лукашэнкі не гарантуе асабістай бяспекі і бяспекі бізнэса . Апошнія кадравая ратацыя сведчаць аб гэтым даволі красамоўна. Дабавіць можна і крымінальную справу былога кіраўніка рынка “Ждановічы”.
— А з чым да выбаршчыкаў ідуць бізнэсмены-хрысціяне?
— Мая задача ўдзелу у выбарах, перш за ўсе, гэта распавесці пра хрысціянскую дэмакратыю, расказаць пра тое, што ёсць новая генерацыя, якая будзе займацца рашэннем праблем, якія непакояць людзей, абараняць іх інтарэсы. Такі вопыт ўжо ёсць. У маёй акрузе месціцца царква “Новае жыццё”. Калі вакол яе адбываліся вядомыя падзеі, мы былі аднымі з арганізатараў кампаніі ў абарону царквы і сабралі больш за 50 тысяч подпісаў за змены ў Закон аб свабодзе сумлення. Мы будзем казаць: многія недарэчнасці абумоўлены тым, што ўлада ні кім не кантралюецца, бо ў Беларусі няма сумленных выбараў і хочам гэта кардынальна змяніць. Мы будзем запрашаць людзей далучацца да нашай кампаніі, ісці ў мясцовыя выбарчыя камісіі, быць назіральнікамі.Тлумачыць: многія праблемы сучаснай Беларусі звязаныя з тым, што ў нас няма свабоды. Свабоды бізнэса, а дакладней, сапраўднай канкурэнцыі. Наша праграма – стварыць для бізнэса спрыяльныя ўмовы, спыніць развіццё кланавага бізнесу, аднавіць законнасць. Людзям гэта проста патлумачыць практычна – каб знізіць кошты на кватэры ў Мінску трэба свабода дзеля бізнеса — стварыць роўныя ў мовы магчымасці ўдзелу ўсіх кампаній у забудове. Сёння ў Мінску будоўляй займаецца толькі некалькі манапалістаў.
Наша праграма – свабода для цэркваў і грамадскіх аб’яднанняў. Калі дазволіць цэрквам актыўна працаваць з людзьмі — у нас будзе менш абортаў і наркаманаў, таму што ў іх ёсць выдатныя рэабілітацыйныя праграмы па вываду тых жа наркаманаў з наркатычнай залежнасці, ёсць паспяховы вопыт працы з цяжкімі падлеткамі і інвалідамі...
У Беларусь павінна прыйсці свабода для цэркваў і забарона для сектаў. На сённяшні дзень усё наадварот.Секты дазволены (усялякія майстры Таро і гаданні па тэлебачанню), а царквы працаваць не могуць.
Яшчэ адзін з пунктаў нашай праграмы – сумленныя, справядлівыя выбары без фальсіфікацыі і кантроль над уладай. Для таго, каб сітуацыя ў Беларусі змянілася, трэба зменшыць карупцыю, стварыць для людзей спрыяльныя ўмовы для працы, а гэта немагчыма без кантролю над ўладай. Калі выбары фальсіфікуюцца. а дэпутаты прызначаюцца – то якім чынам яны могуць бараніць інтарэсы народа? Таму мы актыўна падтрымліваем кампанію “За сумленныя выбары”
—“Кантроль” гучыць вельмі добра, але ў рэальнасці адбываецца зусім іншае. Людзі, напрыклад, не ведаюць, адкуль на самой справе ідуць тыя ж замежныя інвестыцыі?
— На жаль, зараз праводзіцца тайны продаж прадпрыемстваў. Тое, чым беларуская ўлада так ганарылася апошнія 10 год, дзяржаўная маёмасць, няголасна перадаецца ў прыватныя рукі. У прынцыпе, сам працэс прыватызацыі можна было б назваць станоўчым, калі б ён праходзіў па-іншаму, на канкурэнтнай аснове, каб перавага не аддавалася толькі расейскаму капіталу. Напэўна, расейскі бізнэс не самы лепшы і чысты, бо ён заўсёды звязаны з мясцовай карупцыяй. Па вялікаму рахунку ніхто не ведае пра нейкія тэндэры, праз якія прадаюцца беларускія прадпрыемствы. Ужо заўтра і заводы, і нерухомасць Мінска будзе належыць новым маскоўскім і беларускім алігархам. Гэта і тлумачыць тое, чаму Мінск забудоўваецца так безгустоўна, і чаму новыя мінскія дамы так падобны на маскоўскія. Беларуская сталіца прымітыўна нявечыцца. Акрамя расійскіх ніякі іншых інвестыцыяў амаль няма, хаця Захад гэтага бы вельмі хацеў. Для іх не створаны ні палітычныя, ні эканамічныя ўмовы.
Ва ўсіх краінах назіраецца баланс інвестыцыяў, а ў Беларусі яго няма. Улада хавае сапраўдныя лічбы, але я ўпэўнены, што там восемдзесят адсоткаў – расійскія грошы, а гэта азначае, што ў будучым мы будзем залежыць толькі ад іх капіталу. Каб захаваць сваю незалежнасць, трэба мець у гэтай галіне парытэт.
— Тады апошняе пытанне . Вы размаўляеце па беларуску. вас не будуць блытаць з БНФ?
- У Мінску большасць людзей успрымае беларускую мову вельмі станоўча. Пад час папярэдніх выбарчых кампаній, мы прасілі нашых зборшчыкаў подпісаў размаўляць на той мове, якую ўжываюць тыя, хто ставіць подпісы.
Але потым высветлілася, што тыя валантэры, якія заўсёды размаўлялі з жыхарамі па-беларуску, сабралі подпісаў болей за астатніх. Мінчане вітаюць беларускую мову, і даўно ведаюць , што па-беларуску размаўляюць не толькі сябры партыі БНФ. Таму, я перакананы, што і беларускую мову, і хрысціянскія каштоўнасці людзі будуць успрымаць добра.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме