14:45 27.08.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Апазыцыя мае першага кандыдата ў дэпутаты
12:47, 27 Августа | Вячаслаў Кулік , , Фото: Юрий Дединкин
Сёньня на ранішнім паседжаньні камісіі Жодзінскай выбарчай акругі № 66 кандыдатам у дэпутаты Нацыянальнага сходу зарэгістраваны вылучэнец Аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандар Валчанін.
– Я задаволены вынікам, бо гэта перадусім годная ацэнка дзейнасьці маёй ініцыятыўнай групы, у складзе якой 12 чалавек. Шмат давялося папрацаваць і асабіста. Ноччу дзяжуру на “хуткай”, а днём – сустрэчы з выбарцамі, гутаркі з кожным пра праблемы і спадзяваньні, – сказаў кандыдат.
Аляксандар Валчанін нарадзіўся 21 верасьня 1962 года ў горадзе Барысаве. Скончыў тут СШ № 13. Быў загадчыкам сельскага ФАП. Цяпер працуе фэльчарам вышэйшай катэгорыі на Жодзінскай станцыі“Хуткая дапамога”.
Служыў у войску. Мае вышэйшую адукацыю: скончыў Маскоўскі дзяржаўны сацыяльны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці “сацыяльная праца”. Удзельнік ліквідацыі аварыі на ЧАЭС. Заснавальнік грамадзкага аб’яднаньня “Саюз Чарнобыль-Беларусь”, якое зарэгістраванае ва Ўкраіне. Сябра ПалітрадыАб’яднанай грамадзянскай партыі. Абіраўся дэпутатам 22-га і 23-га скліканьняўЖодзінскага гарадзкога Савета.
Па інфармацыі камісіі Жодзінскай выбарчай акругі таксама сёньня тут зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Нацыянальнага сходу галоўны ўрач мэдычнай часткі БелАЗа.
- 21.01.2008 -
- 25.06.2008 -
- 05.08.2007 -
- 26.04.2008 -
- 08.11.2006 -
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |