01:16 16.08.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У выбарчых камісіях -- толькі 0,06% апазіцыянераў
23:27, 15 Августа |
На фота:Падлічаць па завядзёнцы
47 прадстаўнікоў апазіцыйных партый і арганізацый трапілі ў склад участковых выбарчых камісій. Гэта 0,06% ад агульнай колькасці членаў выбаркамаў, якіх налічваецца амаль 70 тысяч чалавек. Яшчэ 118 чалавек прайшлі ў склад камісій ад прадзяржаўных партый.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
“Аграрная партыя — 1 чалавек, БСДП (Г) — 3 чалавекі, КПБ — 116, АГП — 7, Партыя БНФ — 4, ПКБ — 29, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 1”.
Яшчэ 4 апазіцыянеры трапілі ў склад камісій ад Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” супраць 9 тысяч 28 прадстаўнікоў прадзяржаўных грамадскіх арганізацый.
Каментуючы такія вынікі, Лазавік адзначыў, што большасць прадстаўнікоў партый не трапілі ў камісіі, таму што не пражываюць на тэрыторыі сваёй акругі. З іншага боку, паводле яго слоў, органы, якія ўтвараюць камісіі, маглі б быць больш лаяльнымі да партыйцаў.
“Райвыканкамы і мясцовыя адміністрацыі маглі б уключыць у склад выбарчых камісій больш прадстаўнікоў партый. Хаця б для таго, каб даць палітычным партыям больш магчымасцяў удзельнічаць у выбарчым працэсе”.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |