01:16 16.08.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька не прызна’е выбараў бяз доступу да падліку
23:19, 15 Августа | Ягор Маёрчык ,
Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў, што пры канцы жніўня павінна адбыцца паседжаньне прэзыдыюму АДС, на якім будзе прынятая агульная стратэгія дзеяньняў у выбарчай кампаніі.
“Мы ніколі не прызнаем вынікаў выбарчай кампаніі, калі мы ня маем доступу да падліку галасоў. Што будзем рабіць? Гэта павінна вырашаць кааліцыя АДС. Пры канцы месяца адбудзецца пашыранае паседжаньне прэзыдыюму. І там мы павінны прыняць рашэньне пра фармат нашага ўдзелу. Сёньня сытуацыя 50 / 50 — ці здымаць кандыдатаў зараз, ці ўдзельнічаць далей. Я лічу, што трэба ісьці так далёка, як нам дазваляюць умовы і сытуацыя”, — заявіў А.Лябедзька.
Палітык камэнтуе вынікі вылучэньня ва ўчастковыя камісіі:
“Для мяне гэта ёсьць дэманстрацыяй няўпэўненасьці і слабасьці ўлады. Калі яны ня хочуць прапусьціць па адным чалавеку ва ўчастковыя камісіі — гэта значыць, што ў іх няма перакананьня, што большасьць падтрымлівае дзеючую ўладу. Другая выснова — гэта сьведчаньне таго, што ўлада ўзяла курс на фальшаваньне выбараў”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме