12:45 15.08.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
З.Дашкевіч і А.Фінькевіч адсядзелі «запазычанасьці»
11:03, 15 Августа | Любоў Лунёва, , Фото:
Напярэдадні вечарам з турмы на Акрэсьціна на волю выйшлі лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч і ягоны намесьнік Артур Фінькевіч.
Абодвух затрымалі 7 жніўня на прыватнай кватэры супрацоўнікі міліцыі і КДБ. Яны ўзламалі мэталічныя дзьверы, тлумачачы сваё ўварваньне тым, што паводле іх інфармацыі, у кватэры знаходзіцца труп.
Артура Фінькевіча і Зьміцера Дашкевіча адвезьлі ва ўпраўленьне Цэнтральнага раёну, і там паведамілі, што тыя маюць «запазычанасьці» ў адсідках, калі іх пакаралі завочна сямю суткамі арышту за сьвяткаваньне 1 траўня. На Акрэсьціна іх зьмясьцілі ў розныя камэры.
Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч на знак пратэсту абвясьцілі галадоўку. Артур Фінькевіч пасьля таго, як выйшаў на волю, сказаў, што адчувае сябе добра:
«Абсалютна нармальна: гэта ўжо ня першая мая галадоўка, але я адчуваю, што мог бы лёгка галадаць яшчэ. Цяжкасьці дадавала тое, што была перапоўненая камэра, і за час адсідкі мяне вывелі памыцца толькі адзін раз – а вядома, што галадоўка пераносіцца лягчэй, калі часьцей мыцца.”
Дашкевіч:«Мы абвясьцілі галадоўку таму, што такога брутальнага затрыманьня мы яшчэ ня памятаем: група спэцназа кувалдай выбівала дзьверы, шукала труп…»
Лідэраў Маладога Фронту прыйшлі сустракаць каля 30 чалавек – у асноўным іх паплечнікі, а таксама палітыкі Мікола Статкевіч і Вячаслаў Сіўчык.
Ссылки по теме:- 08.08.2008 -
- 01.06.2006 -
- 20.12.2007 -
- 04.11.2006 -
- 06.02.2008 -
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |