01:00 05.08.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
"Мы скаціліся да палітычных пігмэяў" - В.Казуліна даслала бацьку тэлеграму пра "плявок Ляўковіча"
23:26, 4 Августа | Алесь Дашчынскі,
На фота:Вольга Казуліна выступае на зьезьдзе
Учора на зьезьдзе БСДП (Грамада) замест палітвязьня Аляксандра Казуліна на пасаду старшыні партыі большасьцю галасоў быў абраны Анатоль Ляўковіч.
Паплечнікі спадара Казуліна назвалі гэта ўнутрыпартыйным пераваротам і амаральным палітычным крокам.
Сябра фракцыі “За ўнутрыпартыйную дэмакратыю”, якая існуе ў БСДП (Грамада), былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч заявіў Свабодзе, што ўчора ў партыі адбыўся пераварот:
“Бо зьезд рыхтаваўся як тэхнічны, прысьвечаны выбарам у парлямэнт. Да апошняга ніхто ня ведаў, што будуць уздымацца кадравыя пытаньні. Тое, што адбылося, гэта, канечне, здрада з боку Ляўковіча, Грыба і Сідарэвіча. Гэта рэжысэры гэтага спэктаклю, які адбыўся 3 жніўня. Зараз усе прыглядаюцца да вушэй Ляўковіча. Яго дзеяньні ва ўнісон з уладай супраць Казуліна, фактычна, могуць даць шанец атрымаць крэсла дэпутата палаты № 4. Мы скаціліся да палітычных пігмэяў, і цяпер партыю напаткае маргіналізацыя. Мы не да Ляўковіча ўступалі ў партыю і будзем імкнуцца нават у складаных рамках фракцыйнай дзейнасьці супрацьстаяць гэтаму палітычнаму авантурызму, антыгуманнаму падыходу да паплечнікаў”.
Вольга Казулінадаслала бацьку тэлеграму, і неўзабаве будзе вядомая ягоная палітычная ацэнка. Яна заявіла, што зьезд быў поўнасьцю зрэжысэраваны, а кадравыя зьмены яна назвала афэрай:
“Тое, што яго абралі ганаровым старшынём — гэта як плявок. І Ляўковіч гэта зрабіў наўмысна, каб карыстацца прозьвішчам Казуліна. Гэта проста афэра, якая нікому дабра не прынясе. Зноў зрабілі піяр Казуліну, а Ляўковіч проста зьнішчыў сябе як палітычную фігуру. Улады цяпер робяць усё, каб панізіць Казуліна і яго рэйтынг, бо рэйтынгі Казуліна няўмольна растуць. І Ляўковіч сыграў на руку ўладам. Таму я не зьдзіўлюся, калі ён трапіць у парлямэнт у якасьці ўзнагароды за тое, што правярнуў такую афэру”.
Аляксей Кароль таксама заявіў, што адмоўна ставіцца да зьняцьця Казуліна з пасады старшыні, і ацаніў гэта як амаральны палітычны крок:
“Такога не дапускала ніводная з партый у гісторыі, калі б лідэра пераабіралі, калі ён знаходзіцца ў турме, прычым знаходзіцца пасьля такіх мужных акцый і мужных паводзінаў там. Для партыі гэта азначае поўную дыскрэдытацыю такім рашэньнем. Гэта, па сутнасьці, ёсьць своеасаблівы адказ на словы Лукашэнкі, які казаў, што гэта сама апазыцыя ня хоча, каб Казулін выходзіў, і просіць мяне яго не выпускаць. Цяпер мы можам сказаць, што гэта Ляўковіч, Сідарэвіч, Анташкевіч, ну і, здаецца, Мечыслаў Грыб”.
Аляксей Кароль мяркуе, што кадравыя зьмены не паўплываюць на аўтарытэт Казуліна і яго будучыню:
“Бо гэты аўтарытэт здабыты барацьбой, паводзінамі, грунтуецца на цьвёрдай маральнай пазыцыі і характары. Думаю, што яго вызваленьне потым зьменіць сытуацыю ў партыі. І кола тых людзей, якія яго падтрымліваюць і ў партыі, і па-за партыяй, дасьць яму магчымасьць быць уплывовай фігурай у палітыцы, якой ён зьяўляецца і зараз.
Тыя партыі ў сучаснасьці і ў гісторыі, лідэры якіх сядзелі ў турме, рабіліся сьцягам супраціву. І тое, што гэтага не зрабіла беларуская сацыял-дэмакратыя, гэта характарызуе якраз агульны працэс маргіналізацыі партыі пад ціскам аўтарытарнага рэжыму і пад ціскам абставінаў”.
А вось Мечыслаў Грыб мяркуе, што ў партыі нічога надзвычайнага не адбылося, бо партыя ў любы час мае права зьмяніць свайго кіраўніка.
“Усё прайшло дэмакратычна. Гаворку, мабыць, трэба весьці пра тое, чаму Казулін мае такі малы рэйтынг у партыі. Прымусіць любіць таго, каго людзі ня любяць, ніхто ж не прымусіць. Партыя будзе працаваць.Зараз мы маем рэальнага старшыню, які знаходзіцца тут і які можа кіраваць”.
- 05.03.2007 -
- 28.12.2007 -
- 10.09.2007 -
- 26.02.2008 -
- 13.04.2007 -
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме