18:16 04.08.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Былыя палітвязьні: <br> "Мы выказваем салідарнасьць з Аляксандрам Казуліным!"

14:39, 4 Августа |

Ад ucpb.org:Былыя палітзьнявоеныя Беларусі асудзілі зьмену кіраўніка на з’ездзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Яны лічаць здрадай "адлучэньне" ад гэтай пасады палітзьняволенага Аляксандра Казуліна ў надзвычай цяжкі для яго час, калі ён знаходзіцца за калючым дротам. У падтрымку экс-кандыдата ў прэзыдэнты былыя палітвязьні прынялі заяву “Аб амаральных і здрадніцкіх рашэньнях З’езду БСДП (Г)”, якую распаўсюдзіла прэс-служба Маладога фронту:

"Мы, былыя палітзьняволеныя, выказваем свой рашучы пратэст дзеяньням Анатоля Ляўковіча і ягонай каманды, якія здрадніцкім чынам адлучылі ад кіраўніцтва партыяй палітзьняволенага Аляксандра Казуліна і ўсіх ягоных калег, якія яго падтрымлівалі і актыўна праводзілі кампанію “Свабоду Казуліну!”

Мы на практыцы, як ніхто ведаем, наколькі маральна дапамагае падтрымка звонку ў становішчы поўнай ізаляцыі; і як цяжка і прыкра ўспрымаць здрадніцкія дзеяньні калегаў па партыі, якім верыў і на якіх разьлічваў — як у дадзенай сітуацыі.

На наш погляд, найбольш верагодным тлумачэньнем гэтых амаральных і здрадніцкіх дзеяньняў з’яўляецца змова каманды Ляўковіча з дыктатарскім рэжымам напярэдадні парламэцкіх выбараў. Пры такіх абставінах, мы не выключаем таго, што Анатоль Ляўковіч можа быць адным з “прызначаных” псэўдадэмакратаў у Палату прадстаўнікоў самім Лукашэнкам і ягоныя дзеяньні на з’ездзе партыі ёсьць умовай такого прызначэньня.

Мы выказваем сваю салідарнасьць і словы падтрымкі Аляксандру Казуліну і ягоным аднапартыйцам, якія абаранялі свайго лідэра ад хлусьні і інтрыгаў.

Мы заяўляем аб непрызнаньні старшынства ў БСДП (Г)А. Ляўковіча і адмаўляемся ад супрацы і любых хаўрусаў са спадаром Ляўковічам і ягонымі прыхільнікамі.

Мы заклікаем нашых калегаў па дэмакратычнаму руху не прызнаваць старшынства Анатоля Ляўковіча і ягоных намесьнікаў у БСДП (Г), і аб’явіць БАЙКОТ Ляўковічу і ягонай камандзе, якая прыняла і падтрымала здрадніцкія дзеяньні супраць палітзьняволенага лідэра партыі Аляксандра Казуліна!

Мікалай Аўтуховіч

Зьміцер Дашкевіч

Цімафей Дранчук

Зьміцер Касьпяровіч

Юры Лявонаў

Міхаіл Марыніч

Мікола Маркевіч

Павал Севярынец

Сяргей Скрабец

Мікалай Статкевіч

Артур Фінькевіч



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме