16:46 29.07.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Акцыя ў Бабруйску: “Са святам, Беларусь!”
15:15, 29 Июля |
Актывісты руху “Бунт” правялі ў Бабруйску сьвяточную акцыю “Паўнагадовая Беларусь - Час Быць Самастойнымі!”.
Яна была прымеркаваная да Дня прыняцця Дэкларацыі незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, што менавіта гэты дзень да Лукашэнкі быў дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці.
На ўездзе ў горад, на мосце, актывістамі быў замацаваны бел-чырвона-белы сцяг. Пад час вывешвання сцягу кіроўцы аўтамабіляў сігналілі ў падтрымку.
Таксама былі распаўсюджаны ўлёткі і налепкі з віншаваннямі. У гэты дзень у Бабруйску павінен быў адбыцца канцэрт “Усе на Velcom”. Людзі, якія чакалі пачатку канцэрту недалёка ад гарвыканкаму, таксама атрымалі ў рукі віншавальныя ўлёткі.
Нягледзячы на вялізную колькасць міліцыянтаў для аховы пляцоўкі (некалькі соцень), — ніхто, на шчасце, затрыманы не быў.
”Менавіта 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўным Саветам БССР была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце, — нагадваецца ва ўлётцы. — Наша краіна набыла ўсе атрыбуты незалежнай дзяржавы: сваю Канстытуцыю, герб і сцяг, беларуская мова стала дзяржаўнай. Да 1996 года гэты дзень быў Святам Незалежнасці Рэспублікі.
Ніхто не аспрэчвае ролю беларусаў у перамозе над фашызмам. Аднак, на жаль, мела толькі намінальную незалежнасць, ва ўсім падпарадкоўваючыся загадам Масквы”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |