21:15 23.07.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Ператрусы ды допыты актывістаў працягваюцца<BR><BR>Бомбу вырабілі не ў Беларусі?
19:46, 23 Июля | Любоў Лунёва,
Супрацоўнікі сьледчага ўпраўленьня папярэдняга дазнаньня бяруць у падазраваных у выбуху бомбы падчас сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня адбіткі пальцаў і сьліну для аналізу.
У Менску і ў рэгіёнах робяць ператрусы ў актывістаў дэмакратычнага руху і дапытваюць іх у КДБ. Тым часам навукоўцы сьцьвярджаюць, што ў Беларусі няма спэцыялістаў, якія б самастойна вырабілі такую бомбу.
КДБ бярэ ўзоры сьліны
Лідэр незарэгістраванай Партыі свабоды Сяржук Высоцкі наведаў сёньня сьледчае ўпраўленьне папярэдняга дазнаньня, што на вуліцы Сапёраў. У яго ўзялі на экспэртызу адбіткі пальцаў і сьліну.
Сяржук Высоцкі раней правёў трое сутак у сьледчым ізалятары КДБ як падазраваны ў выбуху 4 ліпеня. Пасьля допыту сьледчыя вырашылі не накіроўваць яго ў ізалятар часовага ўтрыманьня і адпусьцілі.
Сяржук Высоцкі паведаміў “Свабодзе”:
“Вядома, працэдура прыніжальная. Гэта маразм, канечне... З кожным наступным захадам дзеяньні ўладаў, сьледзтва відавочна ўсё больш адыходзяць ад здаровага розуму, бо “круцяць” яны па-ранейшаму “палітычных”, і гэты вэктар у іх адзін з дамінуючых”.
Адвакат Сержука Павал Сапелка быў разам са сваім падабаронным:
“Узоры сьліны ўзялі, не ўпакоўваючы. Я спадзяюся, што пасьля таго, як будзе праведзенае дасьледаваньне, у нас будуць падставы падаць заяву, каб спынілі крымінальны перасьлед. З пункту гледжаньня закону аб уезьдзе-выезьдзе тое, што яны падазраваныя, дае падставы для абмежаваньня іх выезду за мяжу”.
Лідэра “Правага альянсу” Юрася Карэтнікава таксама выклікалі ў сьледчае ўпраўленьне і, як паведаміў Юрась, ужо восьмы раз узялі адбіткі пальцаў і сьліну на экспэртызу.
Сьледчы паведаміў Юрасю Карэтнікаву, што два месяцы той ня мае права пакідаць тэрыторыю Беларусі.
На кватэры актывіста АГП Аляксандра Сьцепаненкі супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрус, а пасьля гэтага хлопца адвезьлі на допыт.
На кватэры дырэктаркі выдавецкага дома “Витебский курьер” Жанны Паповай таксама правялі ператрус.
"Яны што, сьлінай дрот прыклейвалі?!"
Навукоўцы сьцьвярджаюць, што ў Беларусі самастойна вырабіць бомбу, якая выбухнула падчас сьвяточнага канцэрту, немагчыма. Па-першае, няма магчымасьцяў сынтэзаваць выкарыстаныя там рэчывы, а па-другое, няма адмыслоўцаў, каб забясьпечыць накіраваны характар выбуху.
Адзін з навукоўцаў-фізыкаў, які пажадаў захаваць ананімнасьць, паведаміў “Свабодзе”:
“Сынтэзаваць такія рэчывы і не пакінуць сьлядоў папросту немагчыма. Таму, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваліся гатовыя кампанэнты. Разьлічыць выбух можа толькі спэцыяліст. Гэта не пад сілу ані хіміку, ані фізыку. Для гэтага павінна быць адмысловая ваенная адукацыя.
Паглядзіце ўважліва рэпартажы, якія перадаюць па розных каналах пра тэрарыстаў. Усе гэтыя людзі маюць тэхнічную адукацыю. Усе выбухі павінны быць разьлічаныя. Усе рэчывы павінны кампанавацца ў вызначаных строгіх прапорцыях. Для гэтага трэба мець адпаведную адукацыю.
Пры чым тут адбіткі пальцаў і сьліна? Яны што, сьлінай дрот прыклейвалі?! Гэта прынамсі несур’ёзна”.
Навукоўцы нагадваюць, што ў Беларусі няма вытворчасьці зброі, а тым часам у суседняй Расеі шмат заводаў на поўдзень і ўсход ад Уралу, дзе сынтэзуюць рэчывы, неабходныя для выбуховых прыстасаваньняў. Але й саміх рэчываў недастаткова. Патрэбныя веды з курсу фізыкі выбухаў. У Беларусі няма ніводнай катэдры з гэтай галіны.
Навукоўцы ўпэўненыя, што бомба трапіла ў Беларусь у гатовым выглядзе з вайсковай часткі альбо зь нейкай зоны ваеннага канфлікту
Ссылки по теме:- 04.07.2008 -
- 16.07.2008 -
- 08.07.2008 -
- 11.04.2006 -
- 07.07.2008 -
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме