17:30 23.07.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Адбыўся ператрус у кватэры дырэктара недзяржаўнага выдавецтва «Витебский курьер»

15:38, 23 Июля |

Сёння ў Віцебску супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус у кватэры дырэктаркі выдавецкага дома “Витебский курьер” Жанны Паповай. Выдавецтва выпускае адзіную на сёння ў горадзе зарэгістраваную недзяржаўную грамадска-палітычную газету “Витебский курьер М”.

“Гэта былі міліцыянты з Мінску, супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Па іх тлумачэнні, ператрус у маёй кватэры ладзіўся ў сувязі з выбухам 4 ліпеня ў Мінску”, - паведаміла ў гутарцы з прэс-службай БАЖЖанна Папова.

Ператрус пачаўся прыкладна ў 10.15 раніцы і закончыўся ў 12.15. Пасля чаго міліцыянты адразу павезлі спн. Папову ў абласное ўпраўленне міліцыі па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю “для дачы паказанняў”.

Па словах намесніцы дырэктара выдавецтва Вольгі Карач, якая пасля званка Ж. Паповай тэрмінова прыехала да яе дома, дагляд праводзілі  каля 10-15 міліцыянтаў у цывільнай вопратцы, кіраваў працэсам  капітан міліцыі Аляксей Вяршэль. У выніку ператрусу з кватэры забралі дыскеты, кампактныя дыскі і флэш-карты. Па тлумачэннях міліцыянтаў, на гэтых носьбітах можа быць схема выбуховага прыстасавання. Міліцыянты цікавіліся таксама камп’ютарам сп. Паповай, але ён аказаўся ў няспраўным стане.

Вольга Карач перакананая, што гэтыя дзеянні міліцыянтаў накіраваныя супраць газеты “Витебский курьер”. Па яе словах, напярэдадні, 21 ліпеня, Жанна Папова накіравала ў міліцыю ліст, у якім патрабавала вярнуць затрыманы наклад першага нумару “Витебскогокурьера М” альбо патлумачыць прычыну, чаму газеты ўжо некалькі месяцаў знаходзяцца ў міліцыі.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме