17:15 22.07.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Ператрус у штаб-кватэры "Маладога фронта"
15:08, 22 Июля | Юлія Александрава,
Увечары 21 ліпеня ў штаб-кватэры незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі “Малады фронт” быў праведзены ператрус. Супрацоўнікі КДБ канфіскавалі друкаваную прадукцыю арганізацыі, сцягі, некаторыя сістэмныя блокі. Маладафронтаўцы мяркуюць, што гэты звязана з падрыхтаванай імі кампаніяй па байкоце выбараў у "палату прадстаўнікоў".
Тым не менш, удзельнікі “Маладога фронту” збіраюцца распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы на тэму байкоту, ладзіць вулічныя перфомансы.
— Нягледзячы на ператрус, у нас ёсць сілы пачынаць кампанію па байкоце выбараў. І яна пачнецца сёння, — расказала “Салідарнасці” намеснік старшыні “Маладога фронта” Наста Палажанка. — Абапіраючыся на свой жыццёвы досвед, мы разумеем, што нам ніхто ўжо ніколі нічога не верне з канфіскаваных рэчаў.
Па словах суразмоўцы, спецслужбам спатрэбілася каля гадзіны, каб увайсці ў памяшканне, і каля 20 хвілін хапіла на тое, каб “вынесці тое, што ім было патрэбна”.
— Мы адразу сказалі, что ні на якія пытанні адказваць не будзем, паколькі гаспадароў кватэры няма. Тады нас папрасілі паехаць у РУУС. Але да яго ніхто не даехаў: міліцыянты самі не ведалі, што рабіць, і таму ўсіх адпусцілі яшчэ па дарозе ў пастарунак, — падсумавала Наста Палажанка.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |