00:45 20.07.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Арыштаваны абвясьціў галадоўку
23:04, 19 Июля |
Прадстаўнік Беларускага Xэльсынскага камітэту Павал Левінаў, які адбывае 10 сутак арышту паводле абвінавачваньня ў дробным хуліганстве, абвясьціў галадоўку ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Пра тое, што Павал Левінаў галадуе на знак пратэсту супраць таго, што яго зьмясьцілі пад арышт, апавёў брат праваабаронцы Андрэй Левінаў.
Арыштаваны папрасіў сваякоў і знаёмых, каб яму не перадавалі ні ежу, ні нават пітную ваду.
Пастанова пра арышт Паўла Левінава была вынесена яшчэ 26 траўня. Суд Першамайскага раёну прызнаў яго вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыі і дробным хуліганстве падчас затрыманьня 27 сакавіка каля кватэры журналіста Вадзіма Баршчэўскага, у якой супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус. Спадар Левінаў зьявіўся там, каб аказаць прававую дапамогу, і ён катэгарычна не прызнае сябе вінаватым у парушэньні правапарадку.
Апошнія паўтара месяцы праваабаронца спрабаваў аспрэчыць рашэньне суду і давесьці сваю невінаватасьць. Пакуль суд разьбіраў ягоную справу, Павал Левінаў таксама абвяшчаў галадоўку пратэсту і трымаў яе 12 дзён, нягледзячы на праблемы са здароўем – праваабаронца ўжо працяглы час хварэе на гіпэртанію. Пад арышт ён таксама трапіў са шпіталю: міліцыянты забралі яго з палаты проста ў бальнічнай піжаме, бо выконвалі загад пра тэрміновую дастаўку Паўла Левінава у ізалятар часовага ўтрыманьня.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |