21:15 15.07.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Пачвара пад Лідай: чалавек ці малпа?
16:50, 15 Июля | Надзея Касцянкоўская,
У Лідскім раёне з’явілася дзіўная істота: чорная і кудлатая.
Яе бачылі на курурузным полі ў вёсцы Краснаўцы Ваверскага сельсавета, ля крамы і ў полі ля вёсак Кавалі і Рулевічы. Страх мае вялікія вочы, а таму версіі на гэты конт у вяскоўцаў былі самыя неверагодныя: ці то чорт, ці то снежны чалавек.
"Святло" на справу праліў жыхар в. Кавалі Валер Рудзевіч, які сустрэў няпрошанага госця прама на дарозе, вядучай да вёскі, і адзін з хутаранцаў, які ўласнымі вачыма бачыў, як неапазнаная жывёла ласавалася няспелым плёнам на яго яблыні. Мужчыны запэўніваюць: гэта звычайная велізарная малпа ростам каля 150 см!
У апошні раз кудлатага валацугу бачылі ў адной з вёсак Вараноўскага раёна. Куды накіроўваецца дзіўны госць і адкуль з’явіўся ў нашых краях? Як павядзе сябе далей? Вяскоўцы з асцярогай выпускаюць дзяцей з хаты, ды і самі перамяшчаюцца па наваколлі з вялікай перасцярогай.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме