19:15 15.07.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
“Хімічны сьлед” выбуху?
18:00, 15 Июля |
Як паведамлялі ў 2007 годзе сродкі масавай інфармацыі, у Менску па вуліцы Магілёўскай, на кватэры ў 21-гадовага студэнта трэцяга курсу 31 мая ў 17-35 адбыўся выбух, у выніку якога пацярпеў студэнт: шматлікія асколкавыя раненьні абодвух кісцяў, правай стапы, бядра, траўматычны шок і пераломы. У прыватнасьці, са спасылкай на ГУУС Менгарвыканкама пра гэта паведамілі БелаПАН, сайт “Нашай нівы” і некаторыя іншыя СМІ ( напрыклад bntu.info).
Выбух адбыўся у выніку праводзімых гаспадаром хімічных вопытаў. Супрацоўнікі міліцыі забралі персанальны кампутар, хімічнае абсталяваньне, сшытак з запісамі па вырабу петард. Праверку праводзіў Кастрычніцкі РУУС сталіцы.
Сёньня ёсьць некаторыя падставы меркаваць, што гэтым спецыялістам-піратэхнікам з’яўляўся студэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі спецыяльнасьці інжынерна-псіхалагічнае забеспячэньне інфармацыйных тэхналогій Аляксей Шэлег. Супраць яго ў 2007 годзе была ўзбуджаная крымінальная справа і ён быў асуджаны ўмоўна.
Як высветлілася, затрыманая па падазрэньні ў здзяйсненьні выбуху ў Менску 4 ліпеня гэтага года студэнтка БДУ Тацяна Пекун тады праходзіла па гэтай справе сведкам. Разам з ёй дапытвалі яшчэ аднаго студэнта, які наведваў “хімічны гурток”. Ён таксама змешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня па падазрэньні ў дачыненьні да сёлетняга выбуху. Верагодна, што кола затрыманых большае.
Такім чынам, праваахоўныя органы, як адну з версій, разглядаюць магчымасць здзяйсненьня выбуху студэнтамі-хімікамі з БДУ.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме