19:15 15.07.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Расійская амбасада ў Мінску - дагэтуль сустрэцца з Бялуніным не дазволілі
17:50, 15 Июля |
Амбасада Расіі ў Беларусі накіравала беларускім уладам ужо дзве ноты аб змяненні меры ўтрымання затрыманага ў Мінску грамадзяніна Расіі Уладзіміра Бялуніна. Аднак беларускі бок не дазваляе нават сустрэчу з ім.
Нагадаем, 21-гадовага Бялуніна, студэнта адной з мінскіх ВНУ, затрымалі 9 ліпеня па падазрэнні ў датычнасці да выбуху 4 ліпеня. Бацькі хлопца, якія раней пераехалі ў Беларусь з Карачаева-Чаркесіі, сцвярджаюць, што ён цяжка хворы. Як паведаміў Еўрарадыё прэс-аташэ расійскай амбасады Вадзім Гусеў, усе захады ў справе Бялуніна пакуль безвыніковыя:
"На дадзены момант па незразумелых прычынах беларускі бок зацягвае вырашэнне пытання аб прадастаўленні сустрэчы расійскага консульскага супрацоўніка з затрыманым. Амбасада вельмі занепакоеная станам здароўя Бялуніна і дамагаецца змянення яму меры ўтрымання на падпіску аб нявыездзе да завяршэння следчых дзеянняў".
Паводле Гусева, расійская амбасада "здзіўленая нежаданнем беларускага боку аказваць садзеянне ў атрыманні аб’ектыўнай інфармацыі па факце затрымання грамадзяніна Расіі".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |