19:15 15.07.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Парсюкевiча запiсалi ў БНФ
17:04, 15 Июля |
Сяргей Парсюкевiч, якога трымаюць у Шклоўскай калонii, атрымаў магчымасць зрабiць дамоў тэлефонны званок. Палiтвязень паведамiў, што стаўленне да яго з боку адмiнiстрацыi змянiлася – спынiлiся нечаканыя вобыскі i праверкi, якiя штодня праводзiлi ахоўнiкi. Гэта Сяргей Парсюкевiч звязвае са сваёй заявай пра перавод у Мiнскую калонiю.
"Магчыма, ад мяне адчапiлiся, бо прынята рашэнне пра перавод", – мяркуе палiтвязень. Ягоная жонка Наталля распавяла пра яшчэ адну цiкавую падрабязнасць:
"На картачцы вязня ў яго напiсана: "Асобы кантроль. БНФ". Ён здзiвiўся, сказаў, што нiколi ў БНФ не быў i нiкога з гэтай арганiзацыi не ведае. А мiлiцыянты ў яго запыталiся: "А чаго вы глядзелi туды, куды не трэба глядзець?"
Нагадаем, вiцебскi прадпрымальнiк Сяргей Парсюкевiч быў асуджаны на 2,5 года зняволення пасля мiтынгу прадпрымальнiкаў, якi прайшоў 10 студзеня ў Мiнску. Суд прызнаў яго вiнаватым у збiццi мiлiцыянта, мiж тым Сяргей Парсюкевiч казаў, што насамрэч збiлi яго. Як кажа жонка прадпрымальнiка Наталля, Сяргей Парсюкевiч нiколi не быў сябрам нiводнай палiтычнай партыi.
За час знаходжання ў калонii ён ужо страцiў 20 кiлаграмаў вагi.
Ссылки по теме:- 15.07.2008 -
- 12.05.2008 -
- 01.07.2008 -
- 24.04.2008 -
- 22.04.2008 -
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |