19:01 12.07.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Арышты актывістаў – гэта палітычны тэрор
17:12, 12 Июля |
Лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сіл каментуюць вынікі экстраннага паседжання Прэзідыума Палітрады АДС, падчас якога было разгледжанае пытанне пра магчымасць спынення ўдзелу дэмакрытычнай апазіцыі у выбарчай кампаніі ў сувязі з пачаткам палітычнага тэрору супраць актывістаў АДС:
Сяргей Калякін, старшыня Партыі камуністаў Беларускай:
– На жаль, нашы апасенні, што падзеі 3–4 ліпеня будуць палітызавацца і выкарыстоўвацца ўладай для рэпрэсій супраць дэмакратычных актывістаў напярэдадні выбараў, апраўдаліся.
У той час як праводзяцца арышты і нематываваныя вобшукі, мы чуем выступы Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчах з прадстаўнікамі Цэнтрвыбаркаму, сілавых структур ды іншымі прадстаўнікамі ўлады, на якіх ён гаворыць пра тое, што павінна быць створана атмасфера абсалютна свабодных выбараў, што не трэба пераследваць апазіцыю. Пры гэтым у склаўшыхся ўмовах удзел апазіцыі ў выбарах становіцца вельмі праблематычным.
Таму мы намераны патрабаваць ад улады спынення рэпрэсій, пошуку і пакарання сапраўдных злачынцаў. Мы канстатуем, што ў такіх умовах, якія склаліся апошнім часам, гаварыць пра свабодныя выбары проста немагчыма.
Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі:
– Экстрыннае паседжанне Прэзідуума АДС звязанае з тым, што дыстанцыя паміж словамі, якія гучаць з вуснаў Лукашэнкі, і беларускімі рэаліямі з кожным днём, з кожнай гадзінай павялічваецца.
Мы бачым шчырую хлусню пра тое, што ў нас дэмакратычныя выбары, а насамрэч актывістаў дэмакратычных партый, рухаў кожны дзень затрымліваюць.
Гэтак, на мой погляд, улада дэманструе сваю слабасць і непадрыхтаванасць да свабодных выбараў. Таму што пачаліся арышты людзей, якія так ці інакш задзейнічаны ў выбарчай кампаніі. Напрыклад, у нас арыштаваны кіраўнік аднаго з выбарчых штабоў Аляксандра Дабравольскага, другая асоба – кіраўнік ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у мяне.
Ясна, што паралізуецца сама праца. Сёння нам ужо не да працы з выбаршчыкамі, а галоўнай задачай становіцца выцягнуць людзей з вязніцы.
Улада не прыслухалася да нашага папярэджання ўстрымацца ад спакусы арганізаваць крыжовы паход. Усё ж такі крыжовы паход пачаўся, і ахвяраў з кожным днём усё больш і больш.
Таму нам трэба сёння фармуляваць нашу пазіцыю, мажліва, пераглядаць фармат наша ўдзелу ў выбарчай кампаніі і апеляваць у першую чаргу да грамадзянаў, выбаршчыкаў, і да міжнароднай супольнасці.
Вінцук Вячорка, першы намеснік старшыні Партыі БНФ:
– Фактычна з’яўляюцца прыкметы палітычнага тэрору супраць дэмакратычнай апазіцыі, і спраўджваецца найгоршы прагноз паводзінаў уладаў пасля выбуху.
Міжнародная супольнасць, частка якой нясе пэўную віну за гэтае пачуццё беспакаранасці ў Лукашэнкі, павінна адрэагаваць своечасова, жорстка і дакладна.
Па сённяшнім стане нельга гаварыць пра магчымасць правядзення ў Беларусі свабодных дэмакратычных справядлівых выбараў.
Ігар Рынкевіч, намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада):
– Сацыял-дэмакраты, якія бяруць удзел у гэтай выбарчай кампаніі, таксама абураныя затрыманнямі нашых калег па Аб’яднаных дэмакратычных сілах. І, канешне, мы разумеем, што гэта выклікана тым, што ўлада мітусіцца.
З аднаго боку, яна жадае захаваць рэпрэсіўны характар свайго рэжыму, з іншага боку – ёсць жаданне паказаць нейкую карцінку перад замежжам, быццам бы ў нас адбываюцца змены да лепшага. На самой справе нічога не змянілася, а толькі пагоршылася. Большасць людзей, якія заявілі аб сваіх дэмакратычных перакананнях і жаданні паўдзельнічаць у парламенцкай кампаніі, зараз абдумваюць, ці магчыма ў такіх умовах прымаць удзел у выбарах, і тым самым дапамагаць рэжыму легітымізавацца.
Такім чынам, паўстае пытанне аб нашай салідарнасці, аб агульных дзеяннях. І мы, канешне, будзем разам са сваімі паплечнікамі па АДС.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме