19:01 12.07.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Кошт шэнгенскіх візаў залежыць ад вынікаў «выбараў» і вызвалення палітвязняў
17:00, 12 Июля |
Калі «выбары» будуць празрыстымі і адкрытымі, калі будуць вызваленыя людзі, змешчаныя ў турме па неабгрунтаваных абвінавачваннях, у тым ліку Аляксандр Казулін, Еўразвяз зможа перайсці да новай дынамікі ў адносінах з Беларуссю, заявіла на прэс-канферэнцыі ў Менску амбасадар Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо.
Ад імя французскага старшынства ў Радзе ЕЗ М.Мюсо падкрэсліла, што гаворка ідзе не толькі аб адзнацы «выбараў» у дзень галасавання, але і аб тым, наколькі свабоднай і адкрытай будзе выбарчая кампанія ў цэлым, паведамляе «Інтэрфакс».
У гэтай сувязі амбасадар заўважыла, што ў Францыі любы грамадзянін без якіх-небудзь адмысловых паўнамоцтваў можа прыйсці ў акруговую выбарчую камісію на этапе падліку галасоў і назіраць за працэсам.
Толькі ў выпадку прызнання «парламенцкіх выбараў» свабоднымі магчымае і ажыццяўленне палітыкі добрасуседства ў адносінах Беларусі, падкрэсліла амбасадар у інтэрв’ю БелаПАН.
"Пакуль паміж Беларуссю і Еўразвязам не будзе падпісаная дамова аб супрацоўніцтве і партнёрстве ў рамках еўрапейскай палітыкі добрасуседства, кошт і працэдура атрымання шэнгенскіх візаў для беларусаў не зменіцца", — заявіла амбасадар Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо.
Па ейных словах, дамова дасць беларусам "тыя ж перавагі, якімі карыстаюцца грамадзяне Расеі, Украіны, Сербіі". Для гэтых краінаў, нагадаем, памер консульскага збору складае 35 еўра, для беларусаў ён вырас з 1 студзеня 2007 года да 60 еўра.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |