21:45 08.07.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Лорд Бэл: "Кантракт хутка падпішам"

20:21, 8 Июля |

Англійскі піяршчык спадзяецца, што кантракт паміж ім і кіраўніком Беларусі будзе падпісаны на наступным тыдні. Пра гэта лорд Бэл распавёў сёння ў інтэрв’ю Еўрарадыё, аднак адказваць на якія-небудзь пытанні па змесце кантракта адмовіўся.

Лорд Бэл:Справа ў тым, што наш кантракт канфедэнцыйны, я не маю права раскрываць яго дэталяў. Калі вы хочаце каментар па яго змесце – звярніцеся да свайго ўрада.

Таксама лорд Бэл не каментуе і выбуху, які адбыўся ў Мінску падчас святочнага канцэрту.

Лорд Бэл:Нажаль, я не магу даваць ніякіх каментароў, бо я не афіцыйны прадстаўнік беларускага ўрада, я не маю паўнамоцтваў выказвацца на гэты конт.

Нагадаем, кантаркт, які збіраюцца падпісаць англійскі піяршчык і Аляксандр Лукашэнка, скіраваны па паляпшэнне вонкавага іміджу Беларусі.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме