19:30 01.07.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Новы закон яшчэ болей абмяжоўвае свабоду прэсы
17:20, 1 Июля |
Еўракамісар па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы добрасуседства асудзіла беларускі законапраект аб сродках масавай інфармацыі, які быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у двух чытаннях і ўхвалены Саветам Рэспублікі.
1 ліпеня камісар ЕЗ па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер распаўсюдзіла заяву. У ёй яна выказала шкадаванне з нагоды прыняцця беларускім парламентам новага закона аб СМІ, які яшчэ болей абмяжоўвае свабоду прэсы ў Беларусі: „На вялікі жаль, у новым законе не былі ўлічаныя рэкамендацыі Міклаша Харашці, Прадстаўніка па свабодзе медыяў АБСЕ, які супрацоўнічаў з беларускай адміністрацыяй. Беларускія ўлады ўпусцілі магчымасць палепшыць умовы дзейнасці СМІ ў краіне і такім чынам зрабіць крок да дэмакратызацыі краіны”.
Як адзначыла Беніта Ферэра-Вальднер, свабода прэсы з’яўляецца важным элементам дэмакратыі. Еўракамісар заклікала беларускія ўлады выправіць сітуацыю напярэдадні парламенцкіх выбараў, што маюць адбыцца 28 верасня: „Я зноў і зноў паўтараю прапанову Еўразвязу да Беларусі: далейшае супрацоўніцтва будзе вынікаць з пераканаўчых крокаў Беларусі ў накірунку дэмакратыі, павагі да правоў чалавека і верхавенства закона, уключаючы вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, свабоду медыяў і дэмакратычнае правядзенне парламенцкіх выбараў. Гэтыя пазітыўныя крокі дазволяць атрымаць станоўчы адказ Еўразвязу“, - гаворыцца ў заяве Беніты Ферэра-Вальднер.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме