20:30 29.06.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Ці маюць рацыю кіраўнікі Радыё «Рацыя»?

19:21, 29 Июня |

У польскай амбасадзе ў Мінску адбылася сустрэча пасла Рэспублікі Польшча Генрыка Літвіна з намеснікам старшыні БСДП Ігарам Рынкевічам, адным з аўтараў ліста да польскага МЗС па праблеме вяшчання на Беларусь шэрагу радыёэлектронных СМІ. Пад час сустрэчы пасол Г.Літвін праінфармаваў свайго суразмоўцу аб афіцыйным адказе на ліст беларускіх палітыкаў, які 16 красавіка акрамя І.Рынкевіча таксама падпісалі адзін з тагачасных лідэраў Партыі БНФ Алесь Міхалевіч і кіраўнік маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч.

Па словах І.Рынкевіча, польскі пасол падкрэсліў, што МЗС Польшчы ўспрыняла ліст беларускіх палітыкаў як сур’ёзны і важны сігнал: былі апытаны прадстаўнікі журналісцкіх і грамадскіх колаў Беларусі, што ў цэлым пацвердзіла крытычнае стаўленне да праблемы вяшчання названых у звароце СМІ. Г.Літвін развеяў трывогу беларускіх палітыкаў аб магчымых негатыўных наступствах ліста – падтрымка Польшчай незалежных радыёэлектронных медыяў будзе працягвацца. Пры гэтым польскае МЗС “не прэтэндуе на права падсумоўваць вынікі дыскусіі”, але пры планах на наступны год польскі ўрад будзе улічваць усе праекты і “адценні меркаванняў”.

Са свайго боку, І.Рынкевіч, які з’яўляецца сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў, адзначыў, што мэтамі звароту ў красавіку былі патрэба больш эфектыўнага прарыву блакады беларускай дзяржавай альтэрнатыўнай інфармацыі, а таксама прыцягненне ўвагі да творчага і прававога становішча журналістаў на Радыё “Рацыя”. Ён перадаў да МЗС Польшчы копію ліста “беларускай частцы калектыву” Радыё “Рацыя”, у якім 2 чэрвеня журналісты-грамадзяне Беларусі звярнуліся за дапамогай да трох вышэйназваных апазіцыйных палітыкаў.

У перададзеным да польскага МЗС лісце журналістаў з Радыё “Рацыя” адзначаецца, што яны прыехалі ў Беласток, каб “распачаць грамадска-палітычнае”, “інфармацыйна-музычнае вяшчанне, але не забаўляльнае ці местачковае”, аднак цяперашняе кіраўніцтва радыё “прапаноўваюць іншую канцэпцыю радыё – так званы “трансгранічны ФМ” з упорам на праблемы нешматлікай беларускай дыяспары ў Польшчы”. Беларускія журналісты, што супрацоўнічаюць з “Радыё Рацыя”, заявілі, што “яны цалкам пазбаўленыя права голасу”, “сацыяльна абсалютна не абароненыя”. З гэтых прычын частка з іх, ды рэдактары з інтэрнет-сайту радыёстанцыі, “збіраюцца звальняцца, калі сітуацыя не будзе выпраўленая ў бліжэйшыя тыдні”.

“На жаль, перамовы паміж кіраўніцтвам Радыё “Рацыя” і беларускім калектывам пры пасярэдніцтве медыйных кіраўнікоў з Варшавы ў пачатку чэрвеня не палепшылі становішча журналістаў, таму з 1 ліпеня яны мусяць сысці з радыё, – паведаміў польскаму паслу І.Рынкевіч, – становіцца зразумела, што Радыё “Рацыя” насамрэч канчаткова ператвараецца ў праект некалькіх прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Польшчы, што ставіць крыж на трансеўрапейскай і сапраўды прабеларускай канцэпцыі вяшчання паважанай радыёстанцыі”.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме