12:30 25.06.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Заява ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у сувязі з прыняццем новага закона «Аб сродках масавай інфармацыі»
10:23, 25 Июня |
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказвае пратэст у сувязі з прыняццем новага закона «Аб сродках масавайінфармацыі» ў другім чытанні Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Свабода слова з’яўляецца не толькі найважнейшым грамадзянскім і палітычным правам, але і крытэрам выканання іншых правоў чалавека. Лічым недапушчальным такі паспешлівы разгляд і хуткае прыняцце прававога акту, які закранае гэтае базавае права, замацаванае ў двух артыкулах беларускай Канстытуцыі (арт.арт. 33,34).
Упэўненыя, што такія законы павінныя прымацца пасля ўсебаковага разгляду, абмеркавання з усімі зацікаўленымі асобамі і арганізацыямі, пасля правядзення іх грамадскага абмеркавання і міжнароднай экспертызы.
Звяртаем увагу, што беларускія ўлады абяцалі накіраваць законапраект аб СМІ на экспертызу ў Парламенцкую Асамблею Рады Еўропы, аднак не выканалі сваіх абяцанняў.
Паспешлівасць у прыняцці закона сведчыць пра яго рэпрэсіўна-абмежавальную скіраванасць. Змест прававога акту гэта пацвярджае.
Закон, у прыватнасці:
— прадугледжвае рэгістрацыю інтэрнет-выданняў і кантроль за Інтэрнетам з боку Міністэрства інфармацыі і пракуратуры;
— патрабуе перерэгістрацыі ўсіх медыяў пасля ўступлення закона ў сілу;
— значна пашырае магчымасці закрыцця ўладамі СМІ;
— ускладняе дзейнасць і павялічвае ціск на незалежных журналістаў і карэспандэнтаў замежных медыяў.
Нагадваем дэпутатам Палаты прадстаўнікоў аб адказнасці за рашэнні, якія яны прымаюць, і заклікаем Савет Рэспублікі Нацыянальнагасходу адхіліць закон «Аб СМІ» і накіраваць яго на дапрацоўку.
Заклікаем беларускую і міжнародную грамадскасць выказаць сваё стаўленне да гэтага нарматыўнага акту, які замахваецца на права грамадзян атрымліваць і распаўсюджваць аб’ектыўную інфармацыю і выказваць уласнае меркаванне.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме