23:15 24.06.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Фермера запрасілі ў калонію
20:56, 24 Июня | ,
У адказ на зварот любаньскага фермера Алеся Касача (з нагоды парушэнняў правоў яго сына ў Шклоўскай калоніі), – начальства калоніі запрасіла Алеся на перамовы.
Нагадаем, што А.Касач звярнуўся ў лукашэнкаўскую Адміністрацыю з просьбаю выратаваць яго сына, якога ў калоніі наўпрост пагражаюць забіць. Зварот суправаджаўся папярэднім выйсцем Алеся Касача на Кастрычніцкую плошчу з плакатам.
Сёння Алесь вярнуўся з калоніі дахаты. Пабачыцца з сынам Васілём яму магчымасці не далі (для гэтага існуе адпаведны парадак) – А.Касач меў гутарку з намеснікам начальніка калоніі і з аператыўнікам. Яны паведамілі, што перавялі Васіля ў іншы атрад, і запэўнілі, што ніякая небяспека Васілю не пагражае і ўсё будзе добра.
«У мяне ўпэўненасці няма, – кажа Алесь Касач. – Я зразумею, што ўсё нармальна, толькі калі сын сам мне пра гэта скажа. Пакуль я яшчэ не прыняў рашэння – магчыма, ізноў давядзецца пісаць звароты ды выходзіць на плошчу».
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |