23:00 19.06.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Фермер ідзе на плошчу
21:17, 19 Июня |
Алесь Касач, фермер з Любаньскага раёну, заўтра ў 11-00 збіраецца выйсці на сталічную Кастрычніцкую плошчу.
Прычыну, па якой ён наважыўся на гэты крок, не прынята лічыць чыста палітычнай – хаця, калі разабрацца, палітыка тут прысутнічае наўпрост.
Апошняй кропкай сталася сустрэча Алеся Касача ў Дэпартаменце выканання пакаранняў (структура Міністэрства ўнутраных спраў). Справа ў тым, што Васіль Касач, сын Алеся, адбывае пакаранне ў калоніі №17 горада Шклова. Дагэтуль Васіль у калоніі быў на добрым рахунку, – пакуль не адмовіўся даваць хабар.
Алесь Касач звярнуўся ў Дэпартамент, каб яны правялі следства і навялі парадак у калоніі. Пры гэтым, улічваючы вядомыя ўмовы ў нашых установах такога тыпу, А.Касач асабліва папрасіў пра захаванне інкогніта. Аднак следчы Дэпартамента, ажно ў прысутнасці Алеся Касача, патэлефанаваў у калонію, назваўшы прозвішча сына. У выніку ўмовы для Васіля ў калоніі стварылі наогул невыносныя. Яму нават пагражаюць смерцю.
Пры гэтым, што цікава, сам следчы ўласнае прозвішча назваць адмовіўся.
Такім чынам, Алесь Касач у гэтай сітуацыі не бачыць іншага выйсця, як звярнуцца наўпрост да Аляксандра Лукашэнкі, прычым публічна. Сваю заяву ён збіраецц несці з Кастрычніцкай плошчы ў Адміністрацыю.
Сам Алесь мае фермерскую гаспадарку “Конезавод Айрес” у Любаньскім раёне, дзе паўсотні коней. У гутарцы цытаваў вершы Ўладзіміра Караткевіча і Максіма Багдановіча – апошняга, у прыватнасці, да беларускага народу, пісанае ў 1913 годзе: «Народ, Беларускi Народ! / Ты - цёмны, сляпы, быццам крот… // Ты крыкнуть ня вольны: "Ратуйце!" / I мусiш ты "Дзякуй" крычаць». У сітуацыі з сынам, кажа Алесь, «я "Дзякуй" крычаць не буду – магу толькі "Ратуйце!"».
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |