17:45 19.06.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Заява арганізацыі “Маладыя Дэмакраты”
16:02, 19 Июня |
17.06.2008 быў прыняты заканапраект аб СМІ. Ён нясе значныя пагрозы як для друкаваных СМІ, так і для інтэрнэт выданьняў. Мы ўпэўнены, што такі закон створыць сур’ёзныя праблемы для беларускага грамадства і папсуе міжнародны імідж Рэспублікі Беларусь.
Таму, мы пратэстуем супраць:
- Прыняцця новага Закону пра СМІ ў выглядзе, у якім ён прайшоў першае чытанне;
- Патрабавання перарэгістрацыі СМІ пасля прыняцця Закону і пры кожнай змене адрасу;
- Увядзення рэгістрацыі інтэрнэт-парталаў;
- Перадачы функцый кантролю за інтэрнэтам раённым пракурорам і Савету міністраў.
Мы перакананы, што без свабоды ў галіне СМІ немажліва ўстойлівае развіццё грамадства. Вольныя беларускія СМІ і так плацяць вельмі высокую цану за такую неабходную для грамадства працу. Мы ўпнены, што гэты залежны парлямэнт у чарговы раз паказаў сваю сапраўдную сутнасьць і чарговы раз наносіць шкоду беларускаму грамадству. Рукі прэч ад Свабоды слова!
Таму мы патрабуем:
- Адклікаць дадзены заканапрект;
- Перагледзець мэтазгоднасць прыняцця падобнага дакументу;
- Правесці шырокую грамадскую дыскусію па пытаньні дадзена заканапраекту.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме