18:30 13.06.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Доўгая праверка дыктафонаў
17:26, 13 Июня | Галіна Абакунчык,
У гарадзкой пракуратуры Менску паведамляюць, што незалежным журналістам нарэшце вернуць тэхніку, сканфіскаваную падчас ператрусаў 27-28 красавіка.
Сыстэмныя дыскі кампутараў, дыктафоны, друкаваную літаратуру супрацоўнікі спэцслужбаў адабралі ў сувязі з расьсьледаваньнем крымінальнай справы аб “МультКлубе”.Сьледчы пракуратуры Менску Віктар Шабан паведаміў нам, што крымінальная справа “МультКлубу” не закрытая, а прыпыненая да тае пары, пакуль ня будуць знойдзеныя абвінавачаныя. На пытаньне, ці пагражае гэта незалежным журналістам новымі ператрусамі, спадар Шабан адказаў:
“Для нас тут нічога такога дзіўнага няма. Мы дасьледуем справу і ў рамках закону проста праводзім пэўныя сьледчыя дзеяньні. Я ня ведаю, што вы тут знайшлі, але нічога такога няма і не было. Ніхто нічога ні ў каго не канфіскоўваў: узялі, паглядзелі, вярнулі – усё”.
Калі было прынятае рашэньне пра вяртаньне тэхнікі, спадар Шабанаў нічога пэўнага не паведаміў. Аднак у інтэрвію сайту “Белнарод” ён сказаў, што кампутары і дыктафоны пачнуць аддаваць гаспадарам на наступным тыдні. Незалежны журналіст з Магілёву Генадзь Суднік кажа, што пра вяртаньне яму кампутарнага начыньня яшчэ нічога ня чуў:
“Я, канечне, зьвяртаўся ў пракуратуру, пісаў розныя заявы, але пакуль няма ніякіх такіх рухаў, якія можна пазначыць, кшталту: прыходзь, забірай альбо мы табе прывязём. Няма. У мяне сыстэмны блёк, але ў маіх калегаў шмат што: касэты, тэхнічныя прылады, зьвязаныя з ТВ, пэўная літаратура і пэўныя паперы. Што папала бралі, да сьмешнага даходзіла. Да прыкладу, факс – а гэта вам навошта? А вось... там разьбярэмся навошта”.
Журналіст Эдуард Мельнікаў таксама кажа, што забраную тэхніку яму таксама ніхто пакуль не вярнуў:
“Нічога ня вернута, ніхто на мяне не выходзіў і ніякай тэхнікі я ня бачыў. Акрамя таго, у мяне забралі мае кнігі, якія я пісаў. Гэта кнігі пра тэлебачаньне, амэрыканскія нарысы – цэлы стос кніг – я бяз кніг хусім застаўся. Хіба яны мелі дачыненьне да нейкіх мульцікаў? Іншыя носьбіты інфармацыі, дыскі – нічога гэтага ня вернута. Пабачым, што будзе насамрэч”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме