17:30 13.06.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Арыштаваны лідэр апазыцыі Зымбабвэ
15:50, 13 Июня | Яраслаў Сьцешык,
Паліцыя Зымбабвэ ўзмацніла кампанію арыштаў апазыцыі. За краты трапіў лідэр Руху за дэмакратычныя перамены Морган Цвангірай (Morgan Tsvangirai), а генэральны сакратар арганізацыі Тэндаі Біці (Tendai Biti) абвінавачаны ў здрадзе.
Апазыцыя кажа, што Цвангірай і 20 чалавек з яго атачэньня былі арыштаваныя на блёк-посьце падчас сустрэчаў з выбаршчыкамі ў горадзе Квэквэ (Kwekwe), за 200 кілямэтраў ад сталіцы Харарэ (Harare).Тэндаі Біці, якому пагражае сьмяротнае пакараньне, быў схоплены ў сталічным аэрапорце, калі прыляцеў з Паўднёвай Афрыкі. Прэс-сакратар паліцыі заявіў, што Біці абвінавачваецца ў здрадзе і падачы заведама непраўдзівых зьвестак аб выніках прэзыдэнцкіх выбараў.
Гэта ўжо трэцяе затрыманьне Моргана Цвангірай за тыдзень. Апазыцыя і групы па правах чалавека вінавацяць прэзыдэнта Робэрта Мугабэ ў разьвязваньні кампаніі арыштаў, гвалту і запалохваньня напярэдадні апошняга туру выбараў, у якіх удзельнічае Цвангірай.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |