16:15 13.06.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Якасьць жыцьця: Менск – апошні ў Эўропе <BR><BR>“Усьведамляеш, што ён — савецкі”

13:52, 13 Июня |

На фота:Славутай менскай чысьціні, як высьвятляецца, для сапраўднай эўрапейскай сталіцы яўна малавата. Хаця мы Менск усё адно любім...

Менск займае найніжэйшае сярод эўрапейскіх гарадоў месца ў сьвеце паводле якасьці жыцьця. Такія вынікі дасьледаваньня міжнароднай кампаніі "Мэрсэр".

Дасьледаваньне праводзілася ў больш чым 200 гарадах сьвету. На першым месцы ўжо другі год запар Цурых, другое падзяляюць Вена і Жэнэва. Сярод усходнеэўрапейскіх гарадоў наперадзе – Прага (71-е месца). Вільня – на 78-м, Варшава – на 85-м, Рыга – на 89-м. Менск займае 183-е месца – найніжэйшае з усіх гарадоў Эўропы.

Пры ацэнцы якасьці жыцьця ўлічваліся:

* палітычная і сацыяльная абстаноўка (палітычная стабільнасьць, сіла закону і г.д.)
* эканамічная сытуацыя (курс валют, банкаўскія паслугі і г.д.)
* сацыяльна-культурная абстаноўка (цэнзура, абмежаваньне правоў чалавека і г.д.)
* здароўе  і санітарыя (мэдычны сэрвіс, ліквідацыя адкідаў і г.д.)
* школьніцтва і адукацыя (стандарты, наяўнасьць міжнародных школ і г.д.)
* транспарт і сфэра паслуг (праца грамадзкага транспарту, заторы на дарогах і г.д.)
* адпачынак (рэстараны, тэатры і г.д.)
* спажывецкія тавары (разнастайнасьць прадуктаў харчаваньня, машыны і г.д.)
* жытло (мэбля, камунальныя службы і г.д.)
* прыроднае асяродзьдзе (клімат, небясьпека стыхійнах бедстваў і г.д.)

Якасьць жыцьця ў сьвеце:
2008 2007 Горад Краіна Індэкс
2008 Індэкс
2007
1 1 Цурых Швэйцарыя 108 108.1
2 3 Вена Аўстрыя 107.9 107.7
2 2 Жэнэва Швэйцарыя 107.9 108
4 3 Ванкувэр Канада 107.6 107.7
5 5 Оклэнд Н.Зэляндыя 107.3 107.3
6 5 Дзюсэльдорф Нямеччына 107.2 107.3
7 8 Мюнхэн Нямеччына 107 106.9
7 7 Франкфурт Нямеччына 107 107.1
9 9 Бэрн Швэйцарыя 106.5 106.5
10 9 Сыднэй Аўстралія 106.3 106.5

***
Менск прызнаны найгоршым сярод гарадоў Эўропы паводле якасьці жыцьця. Чаго бракуе менчукам для паўнавартаснага жыцьця.
 


Менск — горад вечна савецкага пэрыяду

Бальшыня экспэртаў ня бачыць у выніку дасьледаваньня міжнароднай кампаніі “Mercer” нічога дзіўнага: Менск па-ранейшаму застаўся савецкім горадам, дзе галоўнай заслугай яшчэ ад савецкіх часоў застаецца ягоная чысьціня.


“Савецкасьці ў Менску болей”

Лідэр гурту “Стары Ольса” Зьміцер Сасноўскі прызнаецца, што пакутуе ад жыцьця ў цэнтры Менску. “Я маю кватэру ў цэнтры гораду, але не магу там жыць, бо на першым паверсе знаходзіцца гастраном."


"Сымбаль савецкасьці Менску – хрушчоўкі"

Супрацоўніца агенцтва нерухомасьці Тацяна Сьнітко перакананая: “Менск загрузнуў недзе бліжэй да савецкага”.

А.Клінаў: “Менску не хапае культурніцкага драйву”

Мастак Артур Клінаў (аўтар кнігі і фотапраекту “Менск – горад сонца”, якія ён прэзэнтаваў у многіх гарадох Польшчы і Нямеччыны, але не ў Беларусі) адзначае, што ў вялікім мэгаполісе няма актыўнага культурнага жыцьця.


В. Акудовіч: “Менск – горад, якога пакуль няма”

“Бо горад – гэта не будынкі, ня вуліцы, не заводы, фабрыкі і стадыёны. Горад – гэта міт пра горад. Горад – гэта месца, якое поўніцца культурнымі знакамі, падзеямі, атрыбутамі. Усяго гэтага ў Менску яшчэ вобмаль, і таму ён пусты."

 

“Розумам ты ўсьведамляеш, што ён — савецкі”

Майстар спорту, чэмпіёнка сьвету ў спартовых танцах, пяціразовая чэмпіёнка Беларусі, харэограф, кандыдат філялягічных навук, выкладчыца на катэдры музыкі і харэаграфіі пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка Вольга Корсак кажа, што савецкі па сутнасьці Менск яна лічыць сваёй радзімай.

“Горад душыць сваім паветрам”

“Людзі то цягнуцца ў горад, то назад кіруюцца. У пятніцу — з гораду, вечарам у нядзелю — назад. Чаму? Бо людзі імкнуцца да натуральнага. Гэта таксама сьведчыць пра камфорт”, — перакананы мастак Віктар Маркавец.


"Калі Менск найгоршы, што казаць пра іншыя гарады”

“Па маіх назіраньнях, сыстэма страхавой мэдыцыны, якая, прыкладам, ёсьць у Францыі, больш эфэктыўная. Кожны чалавек можа дазволіць сабе пэўны ровень мэдычнай дапамогі, але ў любым выпадку”, — зазначае Г.Асмалоўская.


Менск – апошні ў Эўропе

Сярод усходнеэўрапейскіх гарадоў наперадзе – Прага (71-е месца). Вільня – на 78-м, Варшава – на 85-м, Рыга – на 89-м. Менск займае 183-е месца – найніжэйшае з усіх гарадоў Эўропы.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме