19:45 05.06.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Школьная рэформа тармозіць развіццё эканомікі і культуры
18:18, 5 Июня |
Новая школьная рэформа выкліча праблемы не толькі ўзроўню адукацыі, але і эканамічныя. Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё заявіла кандыдат педагагічных навук Святлана Мацкевіч. Рашэнне пра пераход на 11-гадовае навучанне прынятае сёння на нарадзе ў кіраўніка Беларусі.
З гледзішча тэхналогіі ды эканомікі такія працэдуры, адзначае С.Мацкевіч, патрабуюць велізарных фінансавых выдаткаў. Між тым, школа толькі нядаўна перажыла пераход на 12-годку і яе дагэтуль перыядычна "ліхаманіць" ад не да канца прадуманых працэдураў пераходу.
С.Мацкевіч: — І калі цяпер будзе зваротны такі адкат на 11 гадоў, гэта зноў будзе працэдурная блытаніна. І гэта, верагодна, прывядзе да перанапружання кіраўніцкіх структураў у школах.
Эксперт адзначыла, што рэформа вядзе да рэзкага зніжэння якасці адукацыі, бо заведама заніжаюцца патрабаванні да якасці адукацыі.
С.Мацкевіч: — Тэндэнцыя на зніжэнне патрабаванняў да адукацыі назіраецца ва ўсім і агучваецца дзяржаўнымі структурамі. Маўляў, нам не трэба, каб усе атрымлівалі вышэйшую адукацыю і г.д. І гэтае зніжэнне зместавых патрбаванняў да адукацыйнага працэсу прывядзе да зніжэння якасці адукацыі ўвогуле.
На думку С.Мацкевіч, новае пакаленне беларусаў папросту не зможа ўключацца ў новыя еўрапейскія працэсы, паколькі будзе выхаванае па архаічных савецкіх канонах. Савецкая адукацыя, адзначае спецыяліст, была добрай для свайго часу. Але цяперашнія інтэграцыйныя працэсы і новыя тэхналогіі высоўваць новыя выклікі.
С.Мацкевіч: — Адукацыя павінна гэтыя выклікі прымаць, змяняць сваю структуру, змяняць падрыхтоўку настаўнікаў, навучальныя планы і праграмы... Мы штучна пачынаем гэтыя рэчы тармазіць і казаць: "Мама, нарадзі мяне назад у Савецкі Саюз", гэта азначае, што мы штучна тармозім развіццё не толькі сістэмы адукацыі, але і эканомікі, культуры ўсёй краіны.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |